– Акцыз, які залежыць ад аб’ёму рухавіка, сёння не адпавядае рэчаіснасці. Ён мае толькі фіскальную мэту і не кваліфікуе аўтамабіль з пункту гледжання экалагічнасці, кажа Якуб Фарысь (Jakub Faryś), кіраўнік Польскай асацыяцыі аўтамабільнай прамысловасці.
Новы падатак закране старыя аўтамабілі. Гэта будзе пэўнай прамоцыяй новых транспартных сродкаў з высокімі стандартамі. Аднак суаднесці гэта з дабрабытам польскага грамадства і сітуацыяй дзясяткаў гадоў на польскіх дарогах будзе цяжка.
Польская асацыяцыя альтэрнатыўных відаў паліва прапануе, між іншым, бонус за зняцце з уліку і ўтылізацыю старога аўтамабіля акцыз па экалагічных параметрах. Польшча магла б скарыстацца рашэннямі, прынятымі ў Чэхіі і Венгрыі, дзе быў уведзены экалагічны падатак у залежнасці ад нормы выкідаў выхлапных газаў, а таксама Славакі, дзе падатак карэлюецца з узростам аўтамабіля.
Па словах Рафала Байчука (Rafała Bajczuka), старэйшага аналітыка Фонду прамоўцыі электрамабіляў, рэформа падаткаў на аўтамабілі адстае на добрых 20 гадоў.
Такім чынам можна меркаваць, што гэта дрэнная навіна для аўтаўладальнікаў – будуць новыя падаткі на аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання. У нацыянальным плане рэканструкцыі ёсць анонсы аб увядзенні новага падатку на валоданне такімі аўтамабілямі і павелічэнні платы за іх рэгістрацыю, піша Rzeczpospolita.
вх