Кампанія «Цэнтральны камунікацыйны порт» даследуе магчымасці злучэння планаванага ля Варшавы буйнога хаба са Львовам і Кіевам. Згаданы план мае многіх прыхільнікаў, паведамляе штодзёнка Puls Biznesu.
Палякі і ўкраінцы ўсё часцей гавораць пра неабходнасць паляпшэння транспартнага злучэння паміж краінамі.
Адна з ідэй – будаўніцтва высакахуткаснага чыгуначнага спалучэння з Польшчы ў гарады Украіны. Гэтую канцэпцыю зараз аналізуе, напрыклад, кампанія «Цэнтральны камунікацыйны порт», якая рыхтуецца да будаўніцтва аэрапорта і чыгуначных ліній, па якіх цягнікі будуць курсіраваць з хуткасцю да 250 км/г.
Кампанія аналізуе чатыры варыянты будаўніцтва лініі праз «Траўнікі – Замасць – Тамашаў Люблінскі – Бэлжац». Інвестыцыі, якія палепшаць доступ, напрыклад, да Любліна і Варшавы, таксама ажыццяўляе кампанія PKP Польскія чыгуначныя лініі, але праведзеныя ён работы дазваляюць цягніком рухацца на хуткасці да 160 км/г.
Рашэнні аб прадаўжэнні лініі хуткай чыгункі на тэрыторыю Украіну пакуль не прынятыя, бо патрабуюць міжурадавых дамоўленасцей. Паводле інфармацыі газеты Puls Biznesu, папярэднія перамовы па гэтай справе ўжо адбыліся.
аз