На пяты дзень спякоты ў Японіі ў Токіа была тэмпература 40 градусаў Цэльсія, што стала самым высокім значэннем, зафіксаваным у чэрвені з пачатку вымярэнняў у 1875 годзе, піша польскі партал energetyka24.com.
У сераду Японія падрыхтавалася да самага спякотнага дня ў чэрвені з рэкордным скварам. Вырасла заклапочанасць, што для працы кандыцыянераў будзе недахоп электрычнасці. Некаторыя прадпрыемствы абвясцілі аб планах скарачэння вытворчасці ў мэтах эканоміі электраэнергіі.
«Па нашых ацэнках, сітуацыя з попытам і прапановай электраэнергіі будзе самай складанай у апошнія тры дні гэтага тыдня», – сказаў журналістам супрацоўнік міністэрства прамысловасці. «Попыт на электраэнергію ў Токіа і ваколіцах у сераду ў першай палове дня можа дасягнуць піку за апошнія некалькі гадоў», – дадаў ён.
Японскае метэаралагічнае агенцтва прагназуе, што тэмпература ў Токіа захаваецца на ўзроўні вышэйшым за 30 градусаў Цэльсіі да 5 ліпеня.
Прэм'ер-міністр Японія Фуміо Кішыда абвясціў, што зробіць усё, што ад яго залежыць, каб забяспечыць дастатковыя пастаўкі энергіі. Палітык заклікаў павялічыць выкарыстанне ядзернай энергіі на час крызіснай сітуацыі, пісалі на партале energetyka24.com.
эж