Беларуская Служба

«Польскія прадпрыемствы, якія працуюць у Беларусі, прадаюць свае тавары на Усход, а на Захад – не могуць»

05.07.2022 16:32
Старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі адзначае, што сёння палякі не могуць спакойна весці бізнес, які стварылі ў Беларусі.
 - -
Старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскіhttps://www.youtube.com/watch?v=ZP5NOaloQq4

Польскія прадпрыемствы, якія працуюць у Беларусі, па-ранейшаму прадаюць свае тавары на Усход, а на Захад – не могуць, кажа для выдання Puls Biznesu старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі. Ён адзначае, што сёння палякі не могуць спакойна весці бізнес, які стварылі ў Беларусі.

- Польскія прадпрымальнікі закупляюць камплектуючыя, сыравіну, розныя элементы для вытворчасці, каб наш прадукт быў лепшы і добра прадаваўся, а атрымліваецца, што нам за гэта не заплацяць, таму што SWIFT не працуе.

Казімеж Здуноўскі прыводзіць і іншыя прыклады:

Stomil Sanok пастаўляе гарачую сыравіну з Польшчы, перапрацоўвае яе ў Беларусі на пракладкі і прадае ўсім буйным вытворцам, якія выкарыстоўваюць іх для халадзільнікаў і маразільнікаў. Аднак цяпер ён не можа аплаціць гэтыя пастаўкі і вымушаны спыніць вытворчасць. Сыравіну не прадае, не зарабляе, а рынак захопліваюць туркі.

Праблемы таксама ў польскіх вытворцаў мэблі Black Red White і Meble Szynaka, якія адкрылі  свае заводы ў Свабодных эканамічных зонах у заходняй Беларусі. Гэтыя прадпрыемствы могуць прадаваць сваю вытворчасць на Усход, але не могуць на Захад.

- Польскія прадпрымальнікі скарацілі тавараабарот, але па-ранейшаму прадаюць тавар у аб'ёме, які дазваляецца дзяржаўнымі правіламі і палажэннямі Еўракамісіі. Тое ж самае і з імпартам. Напрыклад, беларускі газ для балонаў па-ранейшаму прадаецца ў Польшчы, але яго колькасць рэзка ўпала. Увогуле, тавараабарот рэалізуецца - толькі ў меншай ступені і з большымі перашкодамі, – кажа для выдання Puls Biznesu старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі.

яс