Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Пік інфляцыі наперадзе

07.07.2022 13:12
«Моцна разлічваю на тое, што ў канцы гэтага году інфляцыя будзе ў сыходным трэндзе».
Premier Morawiecki: dla nas punktem odniesienia są cały czas Polacy
Premier Morawiecki: dla nas punktem odniesienia są cały czas PolacyPAP/Radek Pietruszka

«Неабходная судовая рэформа. Я шкадую, што дагэтуль міністэрству юстыцыі ўдалося зрабіць так мала», – казаў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі ў інтэрвʼю выданню Gość Niedzielny. Прэмʼер удакладніў, што палякі чакаюць, між іншым, кампʼютарызацыі і паскарэнне судовых працэдур.

У інтэрвʼю выданню Gość Niedzielny прэм’ер-міністар Польшчы распавёў пра рашэнні, якія рэалізуе ўрад, каб супрацьстаяць росту цэнаў. Сярод іншага, Маравецкі пералічыў зніжэнне падаткаў на цеплавую і электрычную энергію, газ, паліва і ўгнаенні. «У сувязі з вайной, хлеб можа зноў падаражэць, нават на 20-30%, але дзякуючы нашым дзеянням мы пазбегнем цалкам драматычных сцэнароў, пры якіх рост коштаў з пачатку года можа дасягнуць нават 80-100%», – запэўнівае кіраўнік урада.

На ​​абвінавачванні, што ахоўныя захады ўрада толькі падсцёбваюць інфляцыю, Маравецкі адказаў наступнае: «Я разумею, што ёсць эканамісты, якія могуць сцвярджаць, маўляў, такім чынам мы ўліваем грошы на рынак і гэта выклікае рост інфляцыі. Але гэта неаліберальнае мысленне, яно абстрагуецца ад патрэбаў грамадства. Такі падыход кепска ўплыве на дабрабыт польскіх сем’яў. На такія абвінавачанні я адказваю пытаннем: няўжо мы павінны абараняць палякаў, прымушаючы іх яшчэ больш цярпець ад наступстваў інфляцыі?».

У размове Маравецкі прызнаецца - «моцна разлічваю на тое, што ў канцы гэтага году інфляцыя будзе ў сыходным трэндзе», хоць, як падкрэслівае палітык, яе пік яшчэ наперадзе. «Але праз некалькі месяцаў інфляцыя павінна пачаць зніжацца. Падзенне цэнаў на нафту ды іншыя тавары на міжнародных рынках вельмі дапамагло б, але гэта фактар, які не залежыць ад нас. Аднак стабільнасць злотага ўскосна залежыць ад нас, бо чым ён мацнейшы, тым ніжэйшым застаецца інфляцыйны ціск». Інтэрвʼю з прэмʼерам Польшчы надрукавала выданне Gość Niedzielny.

эж

Піку інфляцыі ў Польшчы можна спадзявацца ў жніўні

05.07.2022 08:45
Паводле эканамістаў, у згаданым месяцы інфляцыя можа скласці нават 16,5 працэнта.

Эканамічны рэгрэс усё бліжэй, набліжаецца «самы вялікі крызіс пакаленняў»

06.07.2022 14:48
Аналітыкі банку Nomura чакаюць, што асноўныя эканомікі свету ўвойдуць у рэгрэс на працягу 12 месяцаў.