Беларуская Служба

Трывожны прагноз Нацбанка Польшчы. Паводле чорнага сцэнару, інфляцыя на пачатку 2023 года будзе 26 %

12.07.2022 15:25
Пік інфляцыі чакаецца ў першым квартале 2023 года.
Narodowy Bank Polski.
Narodowy Bank Polski.Shutterstock/MOZCO Mateusz Szymanski

Прагнозы Дэпартамента эканамічнага аналізу і даследаванняў Нацбанка Польшчы  (ДЭАіД НБП) не пацвярджаюць ранейшыя ацэнкі кіраўніка Нацбанка Польшчы, што пік інфляцыі прыпадае на лета. Наадварот, пік інфляцыі будзе ў першым квартале 2023 года. Пасля першага квартала 2023 года інфляцыя пачне зніжацца, але, па прагнозах, да канца 2024 года яна не вернецца да мэты Нацбанка, гэта значыць да 2,5%, а толькі да 3,5%, то бок да верхняй мяжы дапушчальнага дыяпазону.

Базавая інфляцыя без уліку цэн на энерганосьбіты і прадукты харчавання, якія знаходзяцца па-за кантролем Нацбанка, па-ранейшаму будзе крыху выходзіць за межы дыяпазону. Разам з тым многія эканамісты мяркуюць, што  гэтыя прагнозы  занадта аптымістычныя, піша Rzeczpospolita.

Гэты прагноз стаў асноўным аргументам на карысць павышэння асноўнай працэнтнай стаўкі на 0,50 працэнтнага пункта - да 6,5%.

Цяпер аналітыкі чакаюць запавольвання эканомікі.

У 2023 годзе ВУП Польшчы, верагодна, павялічыцца толькі на 1,4%, да 4,7%. Паводле ацэнак Дэпартаменту эканамічнага аналізу і даследаванняў  Нацыянальнага банка Польшчы, найбольш вострай фазай будзе першая палова 2023 года, калі ВУП будзе расці на ўзроўні 0,5-0,9%.

Прагнозы ДЭАіД НБП таксама паказваюць рост узроўню беспрацоўя з 2,9 % на канец мінулага года — да 3,3% у канцы гэтага года, а затым да 4,2 і 4,7 працэнта. Таксама значна замарудзіцца рост заробкаў. У 2024 годзе чакаецца, што ён складзе ў сярэднім 6,1 % супраць амаль 11 % у бягучым годзе.

вх