Пра праблему піша Dziennik Gazeta Prawna.
Аляксандра Гаўлікоўска-Фык (Aleksandra Gawlikowska-Fyk) з Forum Energii мяркуе, што Еўрасаюз павінен рыхтавацца да зімы, бо чакаць можна ўсяго – у тым ліку поўнага спынення паставак газу з Расіі.
– У выніку гэтай нявызначанасці вельмі хутка растуць цэны на газ, а гэта азначае рост коштаў на ацяпленне, электрычнасць, азотныя ўгнаенні і г.д. Не выключана, што давядзецца сутыкнуцца з чымсьці яшчэ горшым – з дэфіцытам сыравіны. Мы можам сутыкнуцца з яе недахопам на ўзроўні 10% да 30 % ад попыту, – падкрэслівае эксперт з Forum Energii.
– Сітуацыя на рынку прыроднага газу напружаная – пастаўкі абмежаваныя, і ёсць апасенні, што Расія цалкам спыніць іх пасля штогадовай рэканструкцыі Nord Stream 1 (з 11 па 21 ліпеня), нават нягледзячы на рух Захаду на прымірэнне., г.зн. перадачы «Газпраму» адрамантаваных у Канадзе турбін, – прызнае аналітык PKO BP Мацей Розкрут (Maciej Rozkrut). Хаця, на яго думку, поўнае адключэнне газу для Еўропы было б адчайным крокам. – У Расіі мала магчымасцяў перанакіроўваць газ у іншыя рэгіёны свету, але, з іншага боку, даходы ад гэтага гандлю значна меншыя, чым у выпадку з нафтай, – адзначае ён.
Мацей Розкрут падкрэслівае, што ў параўнанні з многімі еўрапейскімі краінамі Польшча вылучаецца высокай бяспекай паставак, зменшыўся і попыт. Ёсць ацэнкі, што ў гэтым годзе спажыванне газу знізіцца на 10%: з 20 млрд куб у 2021 годзе да 18 млрд куб у 2022. Гэта з'яўляецца вынікам вельмі высокіх коштаў, якія стымулююць кампаніі і асобных атрымальнікаў выкарыстоўваць гэта паліва больш эканомна.
З іншага боку, як адзначае аналітык, у нас ёсць пастаянная база прапаноў, што задаволіць унутраны попыт у 2022 годзе, – кажа Мацей Розкрут.
Аднак, як ён адзначае, буфер бяспекі невялікі, і ў выпадку, калі Заходняя Еўропа будзе адрэзаная Масквой, трэба будзе выкарыстоўваць сыравіну, якая захоўваецца на польскіх складах, што само па сабе павялічыць рызыку кароткачасовых перапынкаў у пастаўках.
Магчымы дэфіцыт можа закрануць галіны з вялікім спажываннем газу – хімічную вытворчасць і вытворчасць угнаенняў, вытворчасць сталі, шкла і паперы. Сярод шэрагу мер эксперты прапануюць засяродзіцца на эканоміі газу. Напрыклад, напрыклад, знізіць тэмпературныя нормы ацяплення дамоў – да 20 градусаў па Цэльсію, цяпер яны складаюць 22 і больш градусаў.
Пётр Валейка (Piotr Wołejko) з Фэдэрацыі польскіх прадпрымальнікаўпадкрэслівае, што газ выкарыстоўваецца ў многіх галінах эканомікі і патэнцыйныя абмежаванні яго даступнасці могуць быць вельмі сурʼёзнымі і выклікаць сурʼёзныя страты, парушыць ланцужкі паставак і такім чынам стварыць эфект снежнага камяка ў выглядзе назапашвання праблем.
вх