Беларуская Служба

Імкліва растуць цэны на авіябілеты: у параўнанні з пачаткам году за білет на самалёт прыходзіцца плаціць у разы больш

18.07.2022 19:04
Цяпер за квіток у два бакі на трасе Варшава-Парыж-Варшава трэба заплаціць 2 тыс. 200 злотых, хоць раней такі білет каштаваў 700-800 злотых.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Партал Bankier.pl паведамляе, што імкліва растуць цэны на авіябілеты: у параўнанні з пачаткам году за білет на самалёт прыходзіцца плаціць у разы больш. Рэсурс піша, што авіякампаніі спрабуюць зарабіць немалыя грошы на попыце на авіяпадарожжы, які расце пасля доўгіх месяцаў пандэміі. Для прыкладу, нямецкая Lufthansa абмежавала сетку маршрутаў і прадае толькі дарагія білеты. Такая бізнес-стратэгія прыносіць эфекты: за другі квартал бягучага году фірма спадзяецца 300-400 млн еўра прыбытку. Цяпер за білет у адзін бок з Варшавы ў Нью-Ёрк з перасадкай у Франкфурце прыйдзецца заплаціць 1 тыс. 145 еўра. Раней на такую суму можна было купіць білет у два бакі і яшчэ засталося б некалькі сот еўра ў кішэні.

Цэны на білеты падняў таксама польскі LOT. Так, у эканамічным класе ў Нью-Ёрк білетаў ужо няма, засталіся толькі ў бізнес-класе па цане 2 тыс. еўра за білет у адзін бок. Цяпер за квіток у два бакі на трасе Варшава-Парыж-Варшава трэба заплаціць 2 тыс. 200 злотых, хоць раней такі білет каштаваў 700-800 злотых.

вс