Беларусь, як і Расія, хацела плаціць па знешніх даўгах у рублях. Праблема ў тым, што замежныя крэдыторы Мінска не жадаюць прымаць беларускі рубель. «Па гэтай прычыне краіна была прызнаная неплацежаздольнай», – цытуе Gazeta Polska Codziennie меркаванне рэйтынгавага агенцтва Moody's. Тры тыдні таму Расію прызналі банкрутам, яе эканоміка змагаецца з усё большымі праблемамі.
З-за ўдзелу ў вайне Беларусь трапіла пад шматлікія санкцыі, якія негатыўна ўплываюць на яе эканоміку. Паводле інфармацыі незалежных беларускіх СМІ, у дзяржаве назіраецца падзенне рэальных даходаў у выніку высокай інфляцыі. Выраслі цэны на будаўнічыя матэрыялы і прадукты харчавання. Падае ВУП.
13 ліпеня закончыўся перыяд карэнцыі, да канца якога Беларусь павінна была выплаціць 22,9 млн долараў за еўрааблігацыі Беларусь-27. Міністэрства фінансаў перавяло сродкі ў беларускіх рублях, з-за чаго трымальнікі аблігацый не маглі атрымаць грошай. Меркаваннем агенцтва Moodyʼs, гэта азначае банкруцтва дзяржавы.
Такім чынам Беларусь пайшла па слядах Расіі, якая таксама заявіла, што ў маі і чэрвені будзе выпл0430ваць даўгі ў расійскіх рублях, быццам бы з-за таго, што санкцыі абмяжоўваюць магчымасць выплаты задоўжанасці ў валюце.
нг