Беларуская Служба

Нямецкі палітык хоча, каб такія краіны, як Польшча, дзяліліся газам

22.07.2022 10:31
Маркус Фербэр нагадвае, што калі ў мінулым булі праблемы з газам, то Германія пастаўляла газ з уласных сховішчаў у краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дэпутат Еўрапарламента ад Хрысціянска-сацыяльнага саюза ў Баварыі (сястрынскай партыі нямецкага ХДС) Маркус Фербэр раскрытыкаваў адсутнасць правілаў па размеркаванні газу ў Еўропе ў выпадку прыпынення паставак з Расіі, паведамляе старонка deutschlandfunk.de.

Маркус Фербэр сказаў дзяржаўнай радыёстанцыі Deutschlandfunk, што няма неабходнасці даваць парады па энергазберажэнні ў дамах і офісах, як зараз плануе зрабіць Еўракамісія.

«Салідарнасць у Еўропе важная. Ужо ў мінулым, прыкладна ў 2007 годзе, былі праблемы з пастаўкамі газу. У той час Германія пастаўляла газ з уласных сховішчаў у краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Цяпер, магчыма, спатрэбіцца змяніць кірунак», – сказаў Фербэр.

У прыватнасці, Маркус Фербер бачыць абавязкі ў такіх краін, як Польшча, якая ўжо запоўніла 98 працэнтаў сваіх складскіх магутнасцей. Паводле яго слоў, такія краіны павінны былі б дапамагчы Германіі спыніць пастаўкі. У гэтым «сутнасць салідарнасці». Па словах Фербэра, рэгуляваць гэта павінны органы Еўрасаюза.

аз