Беларуская Служба

У Гданьску, Гдыні, Сопаце імкліва развіваецца рынак офіснай нерухомасці

02.08.2022 13:43
Гэтаму спрыяе рзвіццё IT-сектара ў паўночных гарадах Польшчы.
Gdańsk, zdjęcie ilustracyjne
Gdańsk, zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Jason_yu

У балтыйскай агламерацыі, у якую ўваходзяць гарады Гданьск, Гдыня, Сопат, імкліва будуюцца офісныя памяшканні. Гэтую агламерацыю яшчэ называюць труймястам – трыма гарадамі.

Пра дынамічнае развіццё рынку офіснай нерухомасці сведчыць той факт, што кожнаму трэцяму офіснаму будынку ў агламерацыі споўнілася пяць гадоў. Год таму офісы прыбалтыйскіх гарадоў страсянулі пандэмія і лакдаўн. Тады быў момант нявызначанасці адносна таго, ці вернуцца работнікі калі-небудзь у свае офісныя крэслы. Некаторыя інвестары ў той перыяд замарозілі свае прадпрыемствы. Аднак калі абмежаванні зніклі, рынак паглынуў прапанову.

У першым квартале 2022 года дамоваў арэнды было заключана больш чым на 22,5 тыс. кв м. Гэта удвая больш, чым у перыяд з кастрычніка па снежань 2021 года.

Разам з тым колькасць вакантных плошчаў, то бок офісаў, якія чакаюць арандатараў, самая вялікая за апошнія дзесяць гадоў. Амаль сёмая частка офісаў у агламерацыі пустуе.
У апошняе дзесяцігоддзе Гданьск стаў IT-хабам паўночнай Польшчы, дэвелоперы звязваюць развіццё рынка нерухомасці з гэтым сучасным сегментам эканомікі, піша Gazeta Wyborcza.

вх