Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі: Увядзенне еўра ў Польшчы азначала б радыкальнае збядненне палякаў

08.08.2022 13:55
Увядзенне еўра ў Польшчы азначала б радыкальнае збядненне палякаў, іх вялікае рабаванне – заявіў кіраўнік кіроўнай партыі Польшчы «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі ў інтэрв'ю штотыднёвіку «Sieci». Ён дадаў, што ўласная валюта – адзін з атрыбутаў незалежнасці.
. ( )
Я.Качыньскі (па сярэдзіне)PAP/Paweł Supernak

У інтэрвʼю Яраслаў Качыньскі адказаў, між іншым, на пытанне, ці размовы пра ўвядзенне ў Польшчы еўра замест злотага могуць быць добрай выбарчай тэмай для апазіцыі.

«Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што палякі не хочуць гэтай змены, яны разумеюць яе надзвычай балючыя наступствы. Але апазіцыя будзе спрабаваць, таму што павінна. Я згодны з Адамам Глапіньскім (старшыня Нацбанку – рэд.), што гэта адна з задач, з якой Туск быў накіраваны сюды», – адказаў Качыньскі.

Старшыня «Права і справядлівасці» падкрэсліў, што ўвядзенне еўра ў Польшчы трэба разглядаць у двух вымярэннях. Першае – годнасць, «бо ў нашай гісторыі ўласная валюта зʼяўляецца адным з атрыбутаў незалежнасці». «І ў сацыяльна-эканамічным вымярэнні, бо гэта азначала б радыкальнае збядненне палякаў, іх вялікае рабаванне», – сказаў ён. «Таксама тых, хто думае, што іх гэта не закране», – дадаў Качыньскі.

На пытанне, чаму Польшча збяднела б, палітык адказаў, што курс валюты будзе вызначацца не на аснове рэальнай пакупніцкай здольнасці злотага, а ў прапорцыях, блізкіх да абменнага курсу. «Гэта дзве розныя каштоўнасці», – падкрэсліў ён.

«Такім чынам хутка адбудзецца эканамічная дэградацыя ўсёй Польшчы і кожнага асабіста. Спыніцца наш эканамічны рост, мы перастанем гнацца за Захадам і Германіяй. Такі эфект дасць увядзенне еўра» – сказаў ён.

ав