Пастаянны рост коштаў, павелічэнне растэрміноўкі крэдыту, вайна за ўсходняй мяжой, пандэмія, энергетычны крызіс... — палякам ёсць пра што хвалявацца. У апытаннях дзе траціны заяўляюць, што адчулі зніжэнне якасці жыцця. Людзі баяцца і спрабуюць зэканоміць, кожны другі дарослы вырашае набыць больш танныя, часта менш якасныя прадукты, вялікая колькасць людзей адмаўляецца парадаваць сябе, напрыклад, паабедаць у рэстаране або паехаць у адпачынак. Перад зімой людзі баяцца, што не змогуць абагрэць кватэры і дамы.
Выданне Newsweek Polska расказвае гісторыі людзей — як яны эканомяць, што думаюць пра будучыню.
Напрыклад, суразмоўца журналістаў спадар Марэк з мястэчка ў Падкарпацці расказвае, што кіруе рамонтна-будаўнічым камбінатам з 1983 года, у яго працуе сем чалавек.
– Я перажыў шмат бізнес-падзенняў і пад'ёмаў, але так дрэнна не было з 1995 года, з часоў дэнамінацыі, калі лютаваў польскі злоты. Падчас інфляцыі немагчыма дакладна падлічыць расходы, таму што ў нас кожны дзень розныя цэны на матэрыялы, паліва і працоўную сілу.
Паводле слоў суразмоўцы, цяпер сітуацыя горш за пандэмію COVID-19, бо тады дзяржава крыху дапамагала малым кампаніям, а цяпер яны сам насам з праблемамі.
вх