У панядзелак міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва (Anna Moskwa) сустрэлася з амбасадарам ЗША ў Польшчы Маркам Бжэзіньскім (Mark Brzeziński) і кіраўніком кампаніі Westinghouse у Польшчы, падчас якой была агучаная амерыканская прапанова аб будаўніцтве ядзерных рэактараў у Польшчы.
Падчас сустрэчы амерыканцы прадставілі Cправаздачу аб выкананні канцэпцыі (CER). Гэта план працы і будаўніцтва шасці вялікіх атамных рэактараў па амерыканскіх тэхналогіях. Дакумент змяшчае стратэгічныя рамкі супрацоўніцтва паміж ЗША і Польшчай у галіне грамадзянскай ядзернай энергетыкі. Прапанова, якую амерыканцы прадставілі Польшчы, тычыцца будаўніцтва рэактараў Westinghouse тыпу AP1000.
Чатыры такія рэактары пабудаваныя ў Кітаі. Яшчэ два, нягледзячы на затрымкі, павінны быць запушчаныя ў бліжэйшыя месяцы ў ЗША.
У адпаведнасці з Польскай ядзерна-энергетычнай праграмай, Польшча плануе пабудаваць рэактары кшталту PWR. У Польскай энергетычнай палітыцы да 2040 г. урад зыходзіў з таго, што ў 2033 г. будзе ўведзены ў эксплуатацыю першы блок польскай АЭС магутнасцю каля 1-1,6 ГВт. Усяго атамная праграма прадугледжвае будаўніцтва шасці блокаў агульнай магутнасцю да 9 ГВт. Польскі ўрад чакае, што партнёр па ядзернай праграме таксама атрымае 49 працэнтаў долі ў сумесным прадпремстве. Акрамя тэхналогій, партнёр таксама павінен прадаставіць фінансаванне.
У кастрычніку 2021 года французская EDF прадставіла папярэднюю, ні да чаго не абавязваючую прапанову аб будаўніцтве 4-6 рэактараў тыпу EPR. У красавіку 2022 года карэйская кампанія KHNP прадставіла тэхнічную і фінансавую прапанову на шэсць рэактараў APR1400.
Да канца гэтага года польскі ўрад павінен выбраць прапанову па будаўніцтву АЭС, паведамляе Rzeczpospolita.
вх