Сітуацыя на польскім рынку працы «падобная да леташняй, таму трывожных сімптомаў пакуль няма», запэўнівае міністр па пытаннях сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг. Яна кажа, што ўцекачы з Украіны хутка знаходзяць працу ў Польшчы, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Не ў апошнюю чаргу дзякуючы ўкраінцам сёння Польшча займае другое месца па ўзроўні беспрацоўя ў ЕС. У верасні гэты паказчык склаў 5,1%, але ў наступным годзе, хутчэй за ўсё, вырасце да 5,4%, заявіла Марлена Малёнг.
«Каля 650 тыс. грамадзян Украіны працуюць у нашай краіне па спрошчаных правілах. Гэта вельмі добрая навіна», – сказала міністр. Пры гэтым яна падкрэсліла, што «ў краіне яшчэ ёсць новыя прапановы працы».
Нагадаем, урад увёў спрошчаныя правілы для ўцекачоў з Украіны пасля нападу Расіі. Гэта павінна дапамагчы ўкраінцам хутчэй знайсці сваё месца на польскім рынку працы. Усе ўкраінцы, незалежна ад таго, калі яны прыбылі ў Польшчу – да або пасля 24 лютага 2022 года, калі Расія развязала вайну, – могуць легальна працаваць у любога польскага працадаўцы і без дадатковых дазволаў. Галоўная ўмова працаўладкавання – легальнае знаходжанне ў Польшчы.
Марлена Малёнг таксама адзначыла, што сёння Польшча зʼяўляецца другой пасля Чэхіі краінай ЕС з самым нізкім узроўнем беспрацоўя.
Паводле дадзеных Еўрастата, узровень беспрацоўя ў верасні ў Польшчы склаў 2,6% і застаўся на ўзроўні жніўня. У той час як узровень беспрацоўе ва ўсім ЕС склаў 6% – гэта значыць удвая больш, чым у Польшчы. Колькасць беспрацоўных у верасні склала 448 тыс. супраць 444 тыс. у жніўні. Апярэджвае Польшчу толькі Чэхія. Аднак, паводле метадалогіі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, узровень беспрацоўя ў верасні склаў 5,1%, паведамляе Gazeta Wyborcza.
вс