Міністэрства эканомікі і клімату Германіі абвясціла аб першай партыі нафты, пастаўленай з Гданьскага нафтапорту на ўсходненямецкі нафтаперапрацоўчы завод Schwedt, паведамляе Biznes Alert са спасылкай на выданне Handelsblatt.
- Гэта важны крок з пункту гледжання бяспекі паставак у Schwedt, – сказаў прадстаўнік міністэрства эканомікі і клімату Германіі Міхаэль Кельнэр (Michael Kellner). Пастаўкі праз Гданьск ужо магчымыя, але аб’ёмы трэба павялічваць. Абмежаваная прапускная здольнасць нафтаправоду прымусіла немцаў шукаць альтэрнатыву, якую знайшлі ў Польшчы.
- Мы знаходзімся ў цесным кантакце з польскім урадам, – адзначыў Кельнер. Палякі разлічваюць, што развіццё паставак нафты праз Гданьск супадзе з дэрусіфікацыяй НПЗ Schwedt, паколькі яго мажарытарным акцыянерам з'яўляецца Rosneft Deutschland, у адносінах якой уведзены часовы кантроль, гэта аднак не пазбаўляе расіян уплыву на стратэгічную інфраструктуру. Handelsblatt сцвярджае, што Германія ўсё яшчэ разглядае магчымасць выключэння «Раснафты» з НПЗ.
Еўрасаюз з 5 снежня ўводзіць эмбарга на пастаўкі нафты з Расіі. Няма згоды наконт поўнага эмбарга. Нягледзячы на гэта, Польшча і Германія заявілі, што адмовяцца ад расійскіх паставак па нафтаправодзе «Дружба» да канца 2022 года. Некаторыя СМІ выказвалі здагадкі пра тое, што польская кампанія PKN Orlen скупіць акцыі НПЗ Schwedt, але яна не пацвердзіла гэтых чутак.
нг