Беларуская Служба

Падатковая зоймецца ўпарадкаваннем інтэрнэт-гандлю ў Польшчы

10.11.2022 20:11
Аднак у адпаведнасці з правіламі выключаецца з такой справаздачнасці дробны гандаль, які здзяйсняе максімум 30 здзелак у год або мае абарот да 2000 еўра.
Czym jest kilowatogodzina? Jak oszczędzać prąd?
Czym jest kilowatogodzina? Jak oszczędzać prąd?shutterstock

Міністэрства фінансаў дапрацоўвае законапраект, які прадугледжвае кантроль за гандлёвым абаротам у сеціве. Мэта – перахоп неабкладзеных падаткам даходаў і збор грошай у дзяржаўную бюджэт, – піша ў чацвер 10 лістапада Puls Biznesu.

Мінфін Польшчы мае намер у хуткім часе ўкараніць яшчэ адзін інструмент, які зробіць больш жорсткім падатковую сістэму і паспрыяе дадатковым паступленням у бюджэт. На гэты раз падатковыя органы зоймуцца тымі, хто здзяйсняе інтэрнэт-ганадаль, але не рэгіструе сваю справу і такім чынам пазбягае падаткаабкладання.

Як піша Puls Biznesu, Міністэрства фінансаў толькі завяршае працу над законапраекта аб абавязках падатковай справаздачнасці лічбавых пляцовак. Новаўвядзенне павінна быць прынята Саветам Міністраў не пазней за канец 2022 года.

Закон абавяжа лічбавыя платформы (напрыклад, буйнейшыя ў Польшчы інтрэнэт-крамы: Allegro, OLX, Amazon, Booking) паведамляць аб продажах, якія ажыццяўляюцца праз сеціва. Гаворка ідзе пра абарот ад гандлю таварамі, арэнды нерухомасці і транспартных сродкаў, парковачных месцаў, а таксама транспартных, ці іншых паслуг.

Нацыянальная падатковая ўправа (фактычна Мінфін) будзе атрымліваць інфармацыю аб тым, хто чым гандлюе, што здае ў арэнду, якія паслугі аказвае, які абарот мае, на якіz рахункі трапляюць атрыманыя грошы. Падаткавікі прааналізуюць гэтыя дадзеныя, каб выявіць прадпрымальніцкую дзейнасць, з якой не быў спагнаны падатак.

Аднак у адпаведнасці з правіламі выключаецца з такой справаздачнасці дробны гандаль, які здзяйсняе максімум 30 здзелак у год або мае абарот да 2000 еўра. Абавязак весці ўлік з'явіцца, калі закон уступіць у сілу, а справаздачы ў падатковую трэба будзе здаваць праз год.

Лічбавыя платформы, якія не выконваюць нормы па фінансавай справаздачнасці, будуць плаціць штрафы, якія могуць сягнуць 5 мільёнаў злотых (каля 1 млн дораў), – пісалі на старонках Puls Biznesu.

эж