Беларуская Служба

Попыт на жыллё ёсць, але адкладзены да паляпшэння макраэканамічнай сітуацыі

15.11.2022 16:03
Кампаніі скарачаюць інвестыцыі, таму што планаваць укладанні ў жыллё стала значна больш складана і рызыкоўн.
W dalszym ciągu najczęstszym powodem zakupu nieruchomości są inwestycje.
W dalszym ciągu najczęstszym powodem zakupu nieruchomości są inwestycje.Shutterstock/Unkas Photo

Даследчая кампанія Spectis прааналізавала працу каля 30 найбуйнейшых дэвелаперскіх груп у Польшчы (вымяраецца па даходах, атрыманых у 2021 годзе). Эксперты чакаюць, што ў гэтым годзе продажы кватэр скароцяцца на 30% у параўнанні з 2021 годам.

Падзенне продажаў звязана з ростам працэнтных ставак і скарачэннем даступнасці крэдытаў – попыт ёсць, але адкладзены да паляпшэння макрасітуацыі. Здзелкі павялічацца, калі інфляцыя пачне падаць і адбудуцца першыя зніжэнні працэнтных ставак, чаго можна чакаць толькі ў 2024 годзе, піша Rzeczpospolita.

Пакуль кампаніі скарачаюць інвестыцыі, таму што планаваць укладанні ў жыллё стала значна больш складана і рызыкоўна з-за цяжкапрадказальных рынкавых перспектыў, зніжэння даступнасці фінансавання і высокіх коштаў на некаторыя будаўнічыя матэрыялы і энерганосьбіты. 

Эксперты Spectis адзначаюць, што падчас абвалу продажаў кватэр некаторыя кампаніі звяртаюць увагу на рынак інстытуцыйных пакупнікоў. Нягледзячы на высокую дынаміку росту рынку PRS (ang. Private Rented Sector) у Польшчы – прыватнага арэнднага сектару, – ён пакуль не можа кампенсаваць зніжэнне продажаў кватэр. Інстытуцыйная арэнда і створаныя для яе патрэб будынкі ў арэнду з'яўляюцца новай бізнес-мадэллю для польскага рынку нерухомасці. Гэта дазваляе атрымліваць рэгулярны прыбытак за кошт здачы жылых памяшканняў.

вх