Беларуская Служба

«Гэта горш за пандэмію». Рахункі за электрычнасць і газ заб'юць прадпрымальнікаў пасля локдаўну

15.11.2022 19:36
Rzeszow
Rzeszowshutterstock.com/Henryk Sadura

Статыстычнае ўпраўленне ў Жэшуве апублікавала дадзеныя пра леташні стан крамаў і рэстаранаў. Летась было дрэнна, але і цяперашняя сітуацыя не выклікае аптымізму – асабліва для прадпрымальнікаў, якія працуюць у сферы гастраноміі.

«Сітуацыя значна цяжэйшая, чым падчас пандэміі», – кажа адзін з уладальнікаў рэстарану ў Жэшуве. Эканамісты бачаць толькі адзін метад: ліквідаваць манаполію дзяржаўных кампаній на выпрацоўку энергіі.

Паводле статыстыкі, у 2021 годзе ў параўнанні з 2020 і 2019 гадамі колькасць крамаў і аб’ектаў грамадскага харчавання на Падкарпацці зменшылася. Вялікі ўплыў на гэта аказала пандэмія COVID-19. Локдаўны скончыліся, а праблемы прадпрымальнікаў працягваюцца, таму што адзін крызіс перайшоў у другі.

Праблема высокіх рахункаў за энергію закранае і іншыя сферы бізнесу. Напрыклад, у горадзе закрылася найстарэйшая кветкавая крама «Róża». Яна працавала 53 гады, і была закрытая ў 2022 годзе з-за коштаў на газ.

«Яна перажыла камунізм, ваеннае становішча і пандэмію, але не рахункі за газ», – паведаміла ўласніца і падзякавала кліентам за паўстагоддзя супрацоўніцтва.

Больш пра тое, як бізнесы працуюць у крызісныя часы, чытайце ў Gazieta Wyborcza.

вх