Рост працэнтаў па крэдытах з адначасовым зніжэннем аперацыйнага прафіцыту з'яўляецца ўсё большай праблемай для мясцовых бюджэтаў. Муніцыпалітэты пераконваюць, што скарачэнне коштаў – гэта недастатковая мера і неабходныя сістэмныя змены ў фінансаванні мясцовых самакіраванняў, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».
Мясцовыя ўлады змагаюцца са шматразовым павелічэннем сумы працэнтаў па даўгавых абавязацельствах.
Напрыклад, у Варшаве ў канцы 2022 года яны вырастуць да амаль 184 млн злотых са 126,5 млн злотых летась. Такія ж праблемы і ў меншых гарадоў. Летась Ольштын заплаціў 3,2 млн злотых працэнтаў, сёлета – амаль 13 млн злотых. Гэта не канец павелічэння выдаткаў.
«Нашыя працэнты ў 2023 годзе складуць 55 мільёнаў злотых, але гэта выключна рост коштаў даўгоў, якія мы ўжо маем», – тлумачыць скарбнік з Быдгашчы Пётр Тамашэўскі, якога цытуе «Dziennik Gazeta Prawna».
Паводле газеты, у наступным годзе доўг горада вырасце на больш за 367 мільёнаў злотых. Да гэтага трэба дадаць меншыя бюджэтныя даходы муніцыпалітэтаў ад падаходных падаткаў і няўпэўненасць у даходах на наступны год. У пошуках грошай мясцовыя ўлады рэалізуюць праграмы па скарачэнні выдаткаў, адначасова яны заклікаюць урад стабілізаваць іх сістэму фінансавання
аз