Беларуская Служба

АВВА: Паўстанне Фонд крэдытнай падтрымкі для беларускага бізнесу

21.09.2023 13:47
Еўракамісія і Польскі банк развіцця да канца года створыць Фонд крэдытнай падтрымкі для беларускага бізнесу.
Аўдыё
  • 20 верасня ў Варшаве прайшоў ІІІ форум беларускага бізнесу за мяжою «Belarus Business Harbour 2023», арганізаваны Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжою (скарочана АВВА).
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Firma V

20 верасня ў Варшаве прайшоў ІІІ форум беларускага бізнесу за мяжою «Belarus Business Harbour 2023», арганізаваны Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжою (скарочана АВВА).

На ім прагучала некалькі важных для беларускага бізнесу за мяжой анонсаў, – заявіў дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-кіраўнік АВВА Алесь Аляхновіч:

-Прадстаўнікі Дэпартаменту гандлю Злучаных Штатаў Амерыкі і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжою распрацавалі цэлую дарожную мапу падтрымкі беларускага бізнесу ў эміграцыі, якую мы і падпісалі на гэтай канферэнцыі. Праграма мае два напрамкі: падтрымка самой ABBA і паляпшэнне працы ABBA з ейнымі чальцамі. Апроч гэтага, Еўракамісія і Польскі банк развіцця да канца года створыць Фонд крэдытнай падтрымкі для беларускага бізнесу, створанага за мяжой пасля 2020 г., пасля масавых рэпрэсій у Беларусі. (...)

Канферэнцыя беларускага бізнесу прайшла ў польскай сталіцы невыпадкова. Польшча асноўны напрамак міграцыі беларускага бізнесу. Паводле дадзеных Польскага эканамічнага інстытута, грамадзяне Беларусі са студзеня 2022 года да канца чэрвеня 2023 года стварылі ў Польшчы 11 716 прыватных прадпрыемстваў рознага тыпу. Адпаведна, шмат увагі надавалася працы беларускіх кампаніі ў Польшчы.

Удзельнік ІІІ Беларускага бізнес форума кіраўнік рады Асацыяцыі ўкраінскага бізнесу ў Польшчы Яраслаў Раманчук, заклікаў беларусаў намагацца дастасаваць свае тавары і паслугі да жаданняў польскага спажыўца і кліента:

-Нават тут на бізнес-форуме пастаянна чуў ад яго ўдзельнікаў «мы – эмігранты», амаль ніколі не чуў «мы – падаткаплацельшчыкі/інвестары/працадаўцы». Трэба мяняць сваю філасофію і падыход да справы. Таксама асмелюся параіць сваім беларускім калегам, магчыма, выкарыстаю не зусім прыемнае слова, але трэба паланізаваць свае тавары і паслугі, дастасоўваць іх да польскага кліента. Яны чакаюць гэтага ад нас. (...)

Некаторыя ўдзельнікі бізнес-форуму ў Варшаве, чакалі канкрэтных прапановаў па вырашэнні канкрэтных пытанняў, а менавіта пошуку магчымасцяў фінансавання і атрымання крэдытаў у польскіх банках, – пра гэта казаў Мікалай – уладальнік рамонтна-будаўнічай фірмы:

-Слухаю сённяшнія выступы з усмешкай. Не тое, каб я не давяраў нашай арганізацыі, але хочацца больш канкрэтыкі. У прыватнасці, мая фірма, паколькі зарэгістраваная толькі на мяне – грамадзяніна Беларусі – пастаянна сутыкаецца з цяжкасцямі, а менавіта – з немагчымасцю аформіць лізінг ці крэдыт. Хочацца даведацца, як можна вырашыць такія пытанні. (...)

Канферэнцыя Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжою (ABBA) у Варшаве, у якой удзельнічала больш за 200 бізнесоўцаў, экспертаў і нават урадоўцаў, была зладжаная пры падтрымцы Еўракамісія і Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID), польскай Палаты камерцыі і Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў (CASE), а таксама Варшаўскай фондавай біржы.

На пачатку наступнага года ABBA збіраецца правесці беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне.

Слухайце аўдыё!

эж

Каманда Ціханоўскай і ўрад Польшчы створаць групу па падтрымцы беларускага бізнесу

26.01.2023 10:44
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Алесь Аляхновіч і Франак Вячорка абмеркавалі з міністаркай фінансаў Польшчы праблемы беларускага бізнесу.