Саміт AI стартуе ў сераду ў Бакінгемшыры, Вялікабрытанія. Прымуць удзел члены групы G7 і прадстаўнікі ЕС, аднак прэзідэнт ЗША Джо Байдэн будзе адсутнічаць. Ініцыятыву ўзначальвае прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак, ён папярэджвае, што штучны інтэлект «прыносіць новыя небяспекі і страхі», што «змякчэнне наступстваў павінна стаць глабальным прыярытэтам». Глабальныя намаганні па абмежаванні бескантрольнага развіцця прасунутых алгарытмаў відавочна паскараюцца. Адсутнасць Байдэна не азначае, што ЗША выходзяць з агульнага фронту. Вашынгтон стварае ўласную структуру для штучнага інтэлекту, Канада таксама.
Яшчэ да пачатку саміту ў Бакінгемшыры быў распрацаваны праект плана, што мусіць садзейнічаць стварэнню бяспечных алгарытмаў АІ. Ён змяшчае добраахвотныя рэкамендацыі для кампаній у гэтым сектары. Тэхналагічныя гіганты прызнаюць, што праблема ёсць. Кампанія OpenAI, стваральнік ChatGPT, стварыла т.зв каманду гатоўнасці. Гэты алгарытм павінен адсочваць, ацэньваць, прагназаваць і абараняць ад пагроз, звязаных са штучным інтэлектам. Яго місія ў тым, каб «прадухіліць катастрафічныя рызыкі», якія могуць быць выкліканыя штучным інтэлектам». А гэта, як адзначае OpenAI у сваім анонсе, можа мець нават «хімічны, біялагічны або ядзерны» характар. Цікава, што каманду ўзначальваў паляк – Аляксандр Мондры (prof. Aleksander Mądry Масачусецкага тэхналагічнага інстытута).
Сэм Альтман, заснавальнік OpenAI, неаднаразова заяўляў, што сурʼёзна ставіцца да спектру пагроз, звязаных са штучным інтэлектам. Падчас нядаўніх слуханняў у Кангрэсе ён прызнаў, што калі праца над штучным інтэлектам «сыдзе з рэек», усё можа «пайсці вельмі дрэнна».
Роля ўладаў дзяржаў у засваенні АІ выглядае сёння вырашальнай. Джо Байдэн, напрыклад, падпісаў пастанову аб бяспецы штучнага інтэлекту, якая, з аднаго боку, абавязвае кампаніі, якія працуюць над такімі тэхналогіямі, дзяліцца вынікамі тэстаў з урадам Злучаных Штатаў, а з іншага боку, абʼяўляе аб стварэнні спецыяльнага органа (Нацыянальны інстытут стандартаў і тэхналогій), які будзе вызначаць правілы ўкаранення штучнага інтэлекту (гэта перадухіленне стварэння, сярод іншага, так званых дыскрымінацыйных алгарытмаў, этычнае выкарыстанне ботаў).
Канада таксама працуе над уключэннем штучнага інтэлекту ў заканадаўчую базу (праект нарматыўных актаў пад назвай AIDA на дадзены момант зʼяўляецца адным з самых прасунутых нарматыўных актаў такога тыпу ў свеце). Больш за тое, некалькі канадскіх піянераў штучнага інтэлекту (у тым ліку Ёшуа Бенгіё, адзін з самых вядомых даследчыкаў АІ і лаўрэат прэміі Цьюрынга) заклікалі ўрады лепш кіраваць рызыкамі, звязанымі са штучным інтэлектам.
Як піша The Guardian, Саміт у Бакінгемшыры мае намер пераканаць іншыя ўрады заключыць пагадненне, якое можа прывесці да стварэння глабальнага рэгулятарнага органа АІ. Гэта важна, бо, на думку экспертаў, кампаніі неўзабаве змогуць выкарыстоўваць гэты ўдасканалены інструмент, каб вырашаць, каго наймаць і каго звальняць, паліцыя – для выяўлення падазраваных, а ўрады – для маніпуляцый з выбарамі.
The Telegraph піша, што для ўрадаў праблемы штучнага інтэлекту становяцца параўнальнымі з праблемай змены клімату.
Аднак некаторыя навукоўцы асцерагаюцца забаронаў і правілаў, якія затармозяць развіццё ботаў. Яны сцвярджаюць, што страх перад АІ – гэта істэрыя.
Rzeczpospolita / вх