Беларуская Служба

Польскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вялікіх вучэннях НАТА на фінска-расійскай мяжы 

28.05.2026 12:05
Галоўная мэта — паляпшэнне ўзаемадзеяння паміж арміямі блоку і падрыхтоўка да баявых дзеянняў у цяжкім клімаце. 
     Northern Star
Польскія дэсантнікі на вучэннях НАТА Northern Star у лясах ФінляндыіPAP/Wiktor Dąbkowski

Польскія дэсантнікі бяруць удзел у маштабных вучэннях НАТА Northern Star у лясах Фінляндыі, за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад расійскай мяжы. У манеўрах задзейнічаныя каля 5 тыс. вайскоўцаў з краін Альянсу, у тым ліку больш за сто жаўнераў 6-й паветрана-дэсантнай брыгады Войска Польскага.

Вучэнні праходзяць у складаных умовах: лясы, балоты і цяжкапраходная мясцовасць павінны падрыхтаваць ваяроў да магчымага канфлікту на паўночным флангу. Польскія вайскоўцы адпрацоўваюць маскіроўку, засады, выкарыстанне дронаў і каардынацыю з саюзнікамі.

Паводле польскага камандавання, галоўная мэта — паляпшэнне ўзаемадзеяння паміж арміямі блоку і падрыхтоўка да баявых дзеянняў у цяжкім клімаце. 

Манеўры Northern Star сталі аднымі з найбуйнейшых у Фінляндыі пасля яе ўступлення ў Альянс у 2023 годзе.

pap/эж