Беларуская Служба

Кракаў робіць стаўку на нізкападлогавыя трамваі

19.08.2025 12:30
Мы імкнемся да найвышэйшых стандартаў у гарадскім транспарце, запэўнівае прэзідэнт Кракава Аляксандар Мішальскі.
КракаўФота: Pixabay.com/DzidekLasek

500 мільёнаў злотых (больш за 117,5 мільёна еўра) выдзеліць Кракаў на набыццё новых трамваяў. Гарадскія ўлады заключылі дамову з кампаніяй PESA з Быдгашчы на пастаўку 30 сучасных транспартных сродкаў.


Кожны з трамваяў мае даўжыню больш за 30 метраў, кажа прэзідэнт Кракава Аляксандaр Мішальскі(Aleksander Miszalski):

- Усе яны нізкападлогавыя, з кандыцыянерамі, адпаведным праграмным забеспячэннем і сучаснай сістэмай інфармацыі для пасажыраў. Мы імкнемся да найвышэйшых стандартаў у гарадскім транспарце. Пасля пастаўкі апошняга трамвая ў Кракаве больш не будзе трамваяў з высокай падлогай, што з'яўляецца значным паляпшэннем для пасажыраў.

Першы з новых транспартных сродкаў павінен пайсці па кракаўскіх рэйках праз тры гады, а апошні – у пачатку 2029 года.

Новы рухомы састаў быў набыты дзякуючы гранту з ЕС.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

З-за новых заканадаўчых нормаў многія палякі не змогуць збудаваць дом на ўласным участку

18.08.2025 16:04
Напрыклад, аднакватэрны дом можна будзе збудаваць толькі ў шматфункцыянальнай зоне з жыллёвай забудовай.

Мільярды злотых з ЕС можна яшчэ выкарыстаць на пракладку хуткаснага інтэрнэту

18.08.2025 17:02
Цяпер міністэрства збірае дадзеныя пра так званыя «белыя плямы» — месцы без хуткаснага інтэрнэту.