Пераводы «капейкавых пенсій» каштуюць занадта дорага, таму Міністэрства па справах сямʼі і сацыяльнай палітыкі Польшчы плануе выплачваць самыя нізкія пенсіі штоквартальна, а не як цяпер штомесяц, паведамляе Rzeczpospolita.
Ведамства паясняе, што нізкія выплаты часта спараджаюць адміністрацыйныя выдаткі, якія перавышаюць іх кошт. Газета адзначае, што ўсё большая колькасць людзей атрымлівае так званыя капейкавыя пенсіі, часта ніжэйшыя за выдаткі на іх адміністраванне Упраўленнем сацыяльнага страхавання (поль. ZUS) і паштовымі аператарамі.
Паводле звестак газеты, у 2024 годзе пенсйі ніжэй за мінімальны парог ужо складалі прыблізна 9% усіх выплат. У цяперашні час здараецца, што ўпраўленне выплачвае пенсіі ў памеры ўсяго 0,02 злотага. Гэта звязана са зменай сістэмы – цяпер дастаткова дасягнуць пенсійнага ўзросту і зрабіць хаця б адзін страхавы ўзнос, каб атрымаць выплату.
«У снежні 2024 года было выплачана 433 100 пенсій па новай сістэме па стаўцы ніжэйшай за мінімальную. Гэта на 9,2% больш, чым у снежні 2023 года, і на 28% больш, чым у снежні 2021 года», – паведамляе газета.
Цытаваны выданнем намеснік міністра па справах сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі Себастыян Гаеўскі заявіў, што міністэрства прапануе штоквартальныя выплаты самых нізкіх дапамог. Ён таксама запэўніў, што асобы, якія іх атрымліваюць, захаваюць свой пенсійны статус і звязаныя з ім прывілеі.
З аднаго боку, штоквартальная сістэма выплатаў павінна знізіць празмерныя адміністрацыйныя выдаткі, але, з другога, выклікае заклапочанасць фінансавым становішчам пажылых людзей, сітуацыя якіх часта залежаць ад паступлення штомесячных сродкаў.
Таму паводле, эксперты, на якіх спасылаецца газета, вырашэнне сітуацыі патрабуе больш дэталёвых прапаноў, бо асобы, якія атрымліваюць пенсію ў памеры 1 000 злотых (больш за 235 еўра), таксама апынуцца ніжэй за мінімальны парог і будуць атрымліваць пенсію штоквартальна, а гэта можа значна паўплываць на іх хатні бюджэт.
аз