Беларуская Служба

Рэзкае павышэнне цэн на паліва паўплывала на інфляцыю ў сакавіку

31.03.2026 13:01
Сітуацыя павінна супакоіцца ў красавіку. Па меры зніжэння цэн на паліва можна чакаць зніжэння інфляцыі, кажуць эканамісты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэзкае павышэнне цэн на паліва паўплывала на інфляцыю ў сакавіку. Паводле папярэдняй ацэнкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, за мінулы месяц цэны на спажывецкія тавары і паслугі былі на 3 працэнты вышэйшыя, чым год таму і на 1 працэнт вышэйшыя ў параўнанні з мінулым месяцам.

Эканамістка Уршуля Крыньска (Urszula Kryńska) з PKO Bank Polski заявіла, што аналітыкі спадзяваліся большага росту ў сакавіку:

- Тое, што інфляцыйныя працэсы не выглядаюць настолькі карысна, як на пачатку года, гэта вынік раптоўнага росту цаны паліва. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у сакавіку цэны на запраўках у Польшчы былі ў сярэднім на 15 працэнтаў вышэйшыя, чым у лютым. У сваю чаргу, паводле альтэрнатыўных крыніц, згаданы рост перавысіў нават 20 працэнтаў.

На думку экспертаў, сітуацыя павінна супакоіцца ў красавіку. Гэта будзе вынікам ахоўных мер урада, у тым ліку ўвядзення максімальных цэн на паліва. У сваю чаргу, па меры зніжэння цэн на паліва можна чакаць зніжэння інфляцыі.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе поўныя дадзеныя аб інфляцыі ў сакавіку ў сярэдзіне красавіка.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Максімальныя цэны на паліва на аўтазапраўках – адказ уладаў на паліўны крызіс

31.03.2026 09:23
Прадаўцы, якія перавысяць максімальную цану, могуць быць пакараны рэкордным штрафам.