Беларуская Служба

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне рыхтуе справаздачу аб умовах жыцця жыхароў Польшчы

21.04.2026 12:57
Абраныя хатнія гаспадаркі атрымаюць тэлефонныя званкі або ліст.
Будынак Галоўнага статыстычнага ўпраўленняmasti, CC BY-SA 3.0

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (ГСУ) правядзе апытанне аб умовах жыцця жыхароў Польшчы.

Збор дадзеных будзе ажыццяўляцца з 20 красавіка па 30 чэрвеня. Абраныя хатнія гаспадаркі атрымаюць тэлефонныя званкі або ліст. Апытанне будзе праводзіцца асабіста статыстычным інтэрв'юерам або па тэлефоне. Таксама будзе магчымы ўдзел праз Інтэрнэт.

Мэта апытання — зразумець узровень жыцця насельніцтва і параўнаць яго з іншымі краінамі Еўрапейскага Саюза.

Інтэрвʼюеры будуць пытацца пра такія справы, як жыллёвыя ўмовы, фінансавае становішча, стан здароўя, адукацыя і прафесійная дзейнасць. Апытанні будуць выкарыстоўвацца для разліку такіх паказчыкаў, як даходы, беднасць і сацыяльная ізаляцыя ў краінах ЕС. ГСУ запэўнівае, што толькі супрацоўнікі гэтай установы будуць мець доступ да апытанняў.

Сабраныя дадзеныя маюць выкарыстоўвацца выключна для аналізу.

Статыстычныя дадзеныя аб даходах і ўмовах жыцця ў Еўрапейскім Саюзе і справаздача (EU-SILC) рыхтуецца  штогод.

У Польшчы Галоўнае статыстычнае ўпраўленне праводзіць апытанні з 2005 года.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі