Беларуская Служба

Архітэктары будучыні сустракаюцца ў Познані на Impact '26

12.05.2026 11:02
Больш за шэсць тысяч удзельнікаў прымуць удзел Impact ʼ26, які ў сераду стартуе ў Познані.
      Impact 26
У бліжэйшую сераду ў Познані стартуе Impact '26 Прэс-служба Impact

У бліжэйшую сераду ў Познані стартуе Impact ʼ26 — адна з найважнейшых эканамічных і тэхналагічных падзеяў у гэтай частцы Еўропы.

Больш за шэсць тысяч удзельнікаў прымуць удзел у двухдзённай сустрэчы (13-14 траўня), якая акрэсліць напрамкі развіцця еўрапейскай эканомікі, бізнесу і палітыкі ў будучыні.

Гадамі Impact паслядоўна ўмацоўвае сваю пазіцыю найважнейшага форуму для абмену ідэямі ў гэтай частцы свету. У папярэднія гады ў ім прынялі ўдзел, сярод іншых, Барак і Мішэль Абама, Хілары Клінтан і Наталі Портман.

Сёлетняе мерапрыемства зноў бʼе рэкорды. У Познані на ўдзельнікаў форуму чакаюць 94 гадзіны прадметных дыскусій. Арганізатары запланавалі выступленні каля 650 дакладчыкаў на дзевяці інтэрактыўных сцэнах, а дыскусіі будуць праходзіць па 25 тэматычных напрамках.




У гэтым годзе ў Познанскім кангрэс-цэнтры выступяць, між іншым, прэмʼер-міністр Дональд Туск, былы прэмʼер-міністр Канады Джасцін Трудо, кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева і выбітная юрыстка і праваабаронца Амаль Клуні. Да іх таксама далучацца выбітныя інтэлектуалы, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі і бізнесмены, у тым ліку прадстаўнікі такіх глабальных гігантаў, як Google, Mastercard, Microsoft, Visa i Uber.

Ключавой тэмай стане эканоміка штучнага інтэлекту і яго магутны ўплыў на тэхналагічны суверэнітэт дзяржаў і бяспеку фінансавых рынкаў, а таксама новы баланс сіл на міжнароднай арэне і сцэнары для нашай часткі Еўропы, а таксама медыцына і якасць жыцця.

Impact прапануе багатую суправаджальную праграму. Сапраўдным інтэлектуальным сэрцам мерапрыемства стане кнігарня Impact, дзе запланаваны сустрэчы з такімі аўтарамі, як Вольга Такарчук, Шчэпан Твардох, Марцін Вольф, Крыс Андэрсан іг.д..

аз/Прэс-служба Impact

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Энергетыка, бяспека і Украіна. У Свінауйсці працягваецца XVIII Batlic Business Forum

12.05.2026 09:10
Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўваюць, між іншым, перспектывы інвеставання ва Украіне.