Беларуская Служба

Больш за 106 мільёнаў еўра прызначыць Польшча на экалагічныя інвестыцыі ў рамках «Усходняга шчыта»

26.05.2026 12:20
Гэта частка экалагічнага кампанента праграмы па ўмацаванні бяспекі на ўсходняй мяжы Польшчы.
Аўдыё
  • Больш за 106 мільёнаў еўра прызначыць Польшча на экалагічныя інвестыцыі ў рамках «Усходняха шчыта»
-  ()
Польска-беларуская мяжа (ілюстрацыя)strazgraniczna.pl

450 мільёнаў злотых (больш за 106 мільёнаў еўра) з еўрапейскіх фондаў прызначыць Польшча на экалагічныя інвестыцыі, якія ўмацоўваюць бяспеку на ўсходняй мяжы краіны. Гэта частка экалагічнага кампанента праграмы «Усходні шчыт». Заяўкі можна будзе падаваць з пятніцы, 29 траўня.

Адна з мэтаў такіх інвестыцый — затрыманне вады ў рэгіёне шляхам стварэння натуральных перашкод, кажа міністр клімату і навакольнага асяроддзя Паўліна Хеніг-Клёска(Paulina Hennig-Kloska).

— Перш за ўсё, гаворка ідзе пра ваду, якую можна сабраць падчас адлігі і ранняй вясной ды максімальна доўгі час затрымаць яе ў згаданай зоне. То бок, гэта праекты, накіраваныя на аднаўленне і ўтрыманне водных рэсурсаў — балотаў, тарфянікаў і г.д. У цяперашніх умовах гэта патрабуе ўмяшальніцтва чалавека, шляхам будаўніцтва адмысловай інфраструктуры, — кажа Паўліна Хеніг-Клёска.

Паблізу мяжы будуць створаны дзве ахоўныя зоны, каб перашкодзіць руху замежных войскаў. На тэрыторыі, прыкладна ў 100 тысяч гектараў леснікі ўстрымаюцца ад высечкі дрэў і будуць пакідаць паваленыя пні, якія паспрыяюць утрыманню вады і будуць блакаваць дарогі.

Акрамя таго, у паласе да 50 кіламетраў ад мяжы, у лясах будуць пасаджаны дадатковыя дрэвы, каб ускладніць рух цяжкай ваеннай тэхнікі і груп жаўнераў.

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык(Cezary Tomczyk) дадае, што гэтыя інвестыцыі маюць вырашальнае значэнне для ўмацавання абароны Польшчы.

— 450 мільёнаў злотых, якія будуць выдаткаваныя на стварэнне зоны спецыяльных аперацый у непасрэднай блізкасці ад мяжы, маюць ключавое значэнне з пункту гледжання польскай арміі. Гэта перашкоды ў доступе, ускладненне мабільнасці — адны з фундаментаў «Усходняга шчыта». Падобныя дзеянні цяпер ажыццяўляюцца ў Латвіі, Літве, Фінляндыі, досведам якіх мы карыстаемся,  кажа Цэзары Томчык.

У конкурсе на рэалізацыю згаданых праектаў могуць удзельнічаць мясцовыя органы ўлады, нацыянальныя паркі, няўрадавыя арганізацыі і г.д.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Чатыры тысячы ўдзельнікаў прымуць удзел у Кангрэсе «Бяспека Польшчы» ў Жэшаве

25.05.2026 09:35
У двухдзённым мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі ўрада, ваеннай і абароннай прамысловасці, эксперты ў галіне бяспекі і бізнесу.