Сёння ў Порту, неўзабаве ў Маёрку і Крыт. Польскія авіялініі LOT адкрываюць новыя маршруты з варшаўскага аэрапорта імя Шапена.
Сёння да поўдня стартаваў першы рэгулярны рэйс польскага перавозчыка з Варшавы ў Порту, што ў Партугаліі. Гэта другі напрамак у гэтай краіне ў сетцы нацыянальнага перавозчыка пасля Лісабона.
Паводле слоў віцэ-прэзідэнта польскай авіякампаніі Роберта Людэры(Robert Ludera), Порту будзе даступны амаль штодня.
— У летні сезон рэйсы будуць выконвацца пяць разоў на тыдзень, а ў зімовыя месяцы — чатыры разы на тыдзень, — паясніў віцэ-прэзідэнт LOT.
Павелічэнне колькасці спалучэнняў таксама азначае павелічэнне колькасці падарожнікаў, якія рэгіструюцца ў аэрапорце імя Шапэна, які ў суткі можа абслугоўваць да 80 000 пасажыраў.
З пачатку гэтага года авіякампанія LOT адкрыла рэйсы, сярод іншага, у Малагу, Балонню і Сан-Францыска.
IAR/аз