Беларуская Служба

«Мазавецкая чыгунка» атрымала 23 новыя цягнікі ад кампаніі «Штадлер»

26.05.2026 13:01
Чакаецца, што ўсе 75 цягнікоў будуць пастаўлены польскаму чыгуначнаму перавозчыку да канца трэцяга квартала 2027 года.
  Flirt
Пяцівагонныя цягнікі «Flirt»facebook/Koleje Mazowieckie

«Мазавецкая чыгунка» атрымала 23 сучасныя цягнікі «Flirt» ад кампаніі «Штадлер Рэйл», паведамілі прадстаўнікі перавозчыка.
Нагадаем, кантракты на куплю гэтых транспартных сродкаў былі падпісаны ў 2024 годзе. Чакаецца, што ўсе 75 цягнікоў будуць пастаўлены польскаму чыгуначнаму перавозчыку да канца трэцяга квартала 2027 года.

«Мазавецкая чыгунка» нагадала, што кампанія атрымала фінансаванне на куплю 14 цягнікоў ад Упраўлення чыгуначнага транспарту у межах Нацыянальнай праграмы рэканструкцыі. Агульны кошт гэтага праекта складае больш за 607 мільёнаў злотых (амаль 143,5 мільёна еўра).
Паводле інфармацыі перавозчыка, новыя цягнікі паступова ўводзяцца ў эксплуатацыю на маршрутах з Варшавы ў Дэмблін, Піляву, Жырардаў і Скернявіцы.

Пяцівагонныя цягнікі «Flirt» маюць нізкую падлогу; яны абсталяваны кандыцыянерамі, сістэмай маніторынгу, сучаснай сістэмай інфармацыйнага абслугоўвання пасажыраў, бесправадным інтэрнэтам і перадавымі сістэмамі бяспекі.

Транспартныя сродкі змогуць змясціць агулам да 582 пасажыраў і рухацца з хуткасцю да 160 км/г.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

LOT адкрывае рэйсы ўжо ў другі горад у Партугаліі

25.05.2026 17:30
Польскія авіялініі адкрываюць новыя маршруты з варшаўскага аэрапорта імя Шапена.