Беларуская Служба

Рэгіянальныя аэрапорты важныя для ўстойлівага развіцця рэгіёнаў

16.06.2026 16:03
Навукоўцы даследавалі ўплыў аэрапортаў на развіццё рэгіёнаў на прыкладзе Вялікапольшчы.
A -
Aэрапорт «Познань-Лавіца»Autorstwa Junx - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=48039740

Рэгіянальныя аэрапорты ў Польшчы прыцягваюць інвестараў і яны з'яўляюцца важнымі для ўстойлівага эканамічнага развіцця гарадоў, у якіх яны размешчаны, адзначаюць эканамісты. Навукоўцы даследавалі ўплыў аэрапорта ў Познані на эканоміку Вялікапольшчы.

Патэнцыйная страта сувязяў азначала б зніжэнне цікавасці інвестараў, кажа прафесар Аркадыуш Кава(Arkadiusz Kawa) з Эканамічнага ўніверсітэта ў Познані.

— Кампаніі, якія вырашылі размясціць свае прадпрыемствы ў пэўным рэгіёне, напрыклад, такім як Познань, часта пытаюцца, ці сапраўды існуе такая сувязь, — кажа эксперт.

Сетка сувязяў і блізкасць аэрапорта да цэнтра горада прыцягваюць турыстаў у Познань, дадае Ян Мазурчак(Jan Mazurczak) з мясцовай турыстычнай арганізацыі.

— Мы эканомім шмат часу, прылятаючы ў аэрапорт у цэнтры Познані і працягваючы агляд славутасцяў. Гэта абсалютна неабходна для развіцця дзелавога турызму, — лічыць Мазурчак.

Старшыня аэрапорта «Познань-Лавіца» Гжэгаж Быкоўскі(Grzegorz Bykowski) таксама кажа пра важнасць рэгіянальнага аэрапорта ў кантэксце будаванага цэнтральнага хаба Порт «Польшча».

— Пасажыры, якіх у наш рэгіён прыцягне Порт «Польшча», хутчэй за ўсё, адмовяцца ад Берлінскага аэрапорта, — кажа Гжэгаж Быкоўскі.

Познань — адзіны горад у Польшчы, які знаходзіцца ў межах трохгадзіннага часу ў дарозе ад пяці іншых аэрапортаў краіны, а таксама ад аэрапорта ў Берліне.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

ЕС умацоўвае правы авіяпасажыраў. Некаторыя змены карысныя для бацькоў

15.06.2026 15:01
У тым ліку, змены палегчаць атрыманне кампенсацыі за затрыманы або адменены рэйс.