Напоўніцу працы пачнуцца ў верасні, а цяпер на месца прыбылі экскаватары і пачаліся першыя земляныя работы — забіванне паляў на ўчастку аэрапорта — паведамілі ў Міністэрстве інфраструктуры. Будаўніцтва будзе завершана ў 2032 годзе.
Філіп Чарніцкі, генеральны дырэктар кампаніі Цэнтральны камунікацыйны порт (поль.CPK), сказаў, што пляцоўка для новага аэрапорта добра падрыхтаваная.
— На гэтым месцы былі праведзены археалагічныя даследаванні і ўсе дзеянні, звязаныя з магчымымі неразарванымі боепрыпасамі, ужо завершаны. Тэрыторыя была абследавана, каб прадухіліць выпадковыя знаходкі.
У 2032 годзе разам з новым аэрапортам будуць адкрыты чыгуначны вузел, хуткасная чыгуначная лінія з Варшавы ў Лодзь і пашыраная аўтамагістраль паміж Лоддзю і Варшавай. Спачатку «Порт-Польшча» зможа абслугоўваць 34 мільёны пасажыраў штогод.
IAR/яс