Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Што трэба ведаць пра пакупкі з адтэрмінаваным плацяжом

07.07.2026 12:40
Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў (UOKiK) просіць быць уважлівым пры выкарыстанні так званых адтэрмінаваных плацяжоў.
Крэдытная картка і банкнотPixabay/Jarmoluk

У чым сутнасць гэтых пакупак? Кліент купляе нешта і ў яго 30 дзён, каб заплаціць за гэта. Пасля пачынаюць налічвацца высокія працэнты.

Пакупкі з адтэрмінаваным плацяжом, па сутнасці, з'яўляюцца крэдытам, кажа Агнешка Кавальска з UOKIK.

— Адтэрмінаваныя плацяжы – гэта крэдыт, які вельмі зручны, хуткі, незаўважны і дае кліенту магчымасць ажыццявіць сваю мару. Але пажадана быць асцярожным, каб не страціць кантролю над сваімі пакупкамі і не патрапіць у вялікую запазычанасць. Таму, перш чым націснуць кнопку «аплаціць пазней», варта праверыць агульную суму ўсіх сваіх растэрміновак і адтэрмінаваных плацяжоў і запытаць у самога сябе, ці сапраўды вам патрэбна гэтая пакупка, бо фінансавыя абавязацельствы застаюцца з вамі надоўга.

Адтэрмінаваныя плацяжы ўносяцца ў банкаўскую сістэму і захоўваюцца ў базах дадзеных Бюро крэдытнай інфармацыі (BIK-па-польску).

— Такія пакупкі вельмі простыя, таму нам трэба быць асцярожнымі, каб не трапіць у даўгавую спіраль,  кажа аналітык Rankomat Яраслаў Садоўскі.

— Гэтыя дробныя здзелкі могуць прывесці да таго, што кліент не зможа своечасова пагасіць запазычанасць, і будуць налічвацца працэнты. Уся гэтая  сума запазычанасці, а таксама налічаныя працэнты, могуць прывесці да таго, што з-за дробных пакупак на некалькі сотняў злотых утворыцца буйная запазычанасць у дзясяткі тысяч злотых. Таму пры здзелках з выкарыстаннем адтэрмінаваных плацяжоў важна задумацца, ці сапраўды варта купляць гэтую рэч менавіта цяпер і, наогул, ці яна вам сапраўды патрэбная.

У Польшчы пакупкі з адтэрмінаваным плацяжом хутка растуць – у параўнанні з мінулым годам сёлета гэты від продажу вырас на 40%.

PR1/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі