Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія ўлады абяцалі вяртацца да рэгулявання цэн на паліва напрыканцы вакацыяў

28.07.2026 12:20
Праграма «Цэны паліва ніжэй» (CPN) дзейнічала ў Польшчы з канца сакавіка да канца чэрвеня.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

Калі цэны на нафту на сусветных біржах зноў вырастуць з-за нестабільнасці на Блізкім Усходзе, на працягу двух апошніх тыдняў вакацый урад вернецца да рэгулявання цэн на паліва, абяцаў прэм’ер Дональд Туск.

Нагадаем, у панядзелак цана нафты Brent вырасла да 89 долараў за барэль. На мінулым тыдні яна перавышала нават 100 долараў за барэль.

Дадаткова сітуацыю ўскладняе тое, што прэзідэнт Караль Наўроцкі не падпісаў праект закона аб даходах паліўных канцэрнаў і накіраваў яго ў Канстытуцыйны суд.

Прадстаўнікі ўраду падкрэсліваюць, што рашэнне прэзідэнта будзе каштаваць дзяржаўнаму бюджэту 4-4,5 мільярда злотых (ад 928 мільёнаў да больш як мільярда еўра).

Між тым, даходы ад новага падатку для паліўных кампаній павінны былі часткова кампенсаваць страты бюджэтных даходаў, якія ўзніклі ў выніку зніжэння стаўкі ПДВ на паліва і скарачэння акцызнага падатку ў рамках праграмы «Цэны паліва ніжэй» (CPN). Праграма дзейнічала ў Польшчы з канца сакавіка да канца чэрвеня.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы растуць цэны на паліва

18.07.2026 13:11
 Урад пакуль не ўзнаўляе праграму стрымлівання цэн.