Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія яблыкі заваёўваюць новыя рынкі ў Азіі

04.08.2026 13:00
Польская харчовыя прадукты становяцца пазнавальным брэндам на філіпінскім рынку.
Аўдыё
  • Польскія яблыкі заваёўваюць новыя рынкі ў Азіі
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэтай восенню яблыкі з Польшчы можна будзе купіць на Філіпінах. Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Стэфан Краеўскі (Stefan Krajewski) абвясціў аб выхадзе польскай прадукцыі на новы рынак.

— Яблыкі, найбуйнейшым вытворцам якіх у Еўропе і другім найбуйнейшым у свеце з’яўляецца Польшча, мы хочам пастаўляць у розных напрамках, і гэты азіяцкі рынак адыгрывае тут значную ролю, — заявіў міністр.

Стэфан Краеўскі, які прысутнічаў на філіпінскай харчовай выставе «World Food Expo» (WOFEX) у Маніле, сказаў, што некаторыя польскія прадукты ўжо добра вядомыя ў рэгіёне. Падчас сёлетняга мерапрыемства, якое праходзіла з 29 ліпеня па 1 жніўня, быў арганізаваны першы ў гісторыі польскі нацыянальны стэнд.

— Цешыць, што, напрыклад, на Філіпінах ужо вядомае польскае малако. Тамтэйшыя спажыўцы ведаюць і цэняць польскія прадукты. Мы чуем, напрыклад, пра польскія каўбасы «кабаносы». Гэта абнадзейвае, таму што польскія прадукты харчавання сапраўды становяцца пазнавальным брэндам, — кажа Стэфан Краеўскі.

Філіпінскі рынак — гэта больш за 120 мільёнаў спажыўцоў. Попыт на харчовыя прадукты ў згаданай краіне расце па меры развіцця Філіпінаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі