Сёння цана бензіну А95 на запраўках перавысіла 8 злотых, а дызельнага паліва — амаль 9 злотых за літр.
Эксперт Уршуля Цесляк адзначае, што ў Польшчы даводзіцца плаціць рэкордна высокія цэны за паліва і, адначасова, нельга прадбачыць, калі канфлікт паміж ЗША і Іранам скончыцца. Калі ў хуткім часе сітуацыя нармалізуецца, можна будзе сказаць, што цяпер мы плацім самыя высокія кошты на паліва ў гісторыі краіны.
— Калі адбудзецца нейкі прарыў у стасунках ЗША і Ірану, і будзе дасягнута пагадненне па Армузскім праліве, то сітуацыя з коштамі на паліва мае шанцы нармалізавацца.
Калі такія рашэнні не будуць дасягнутыя, па меры абвастрэння канфлікту можна чакаць далейшага росту цэн на сырую нафту і гатовае паліва і, адпаведна, далейшага росту цэн на заправачных станцыях.
IAR/яс