Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Заробкі на прадпрыемствах у Польшчы растуць, але занятасць зніжаецца

22.09.2026 13:01
У жніўні тэмпы росту заработнай платы ў сектары прадпрыемстваў запаволіліся ў параўнанні з ліпенем на 1 працэнт.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Заробкі на прадпрыемствах растуць, але занятасць зніжаецца. Апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што ў жніўні сярэдняя заработная плата з улікам падаткаў і збораў на прадпрыемствах складала больш за 2 128,5 еўра (9 259,54 злотых), што на 5,6 працэнта больш, чым у той жа час год таму. Аднак у параўнанні з ліпенем яна знізілася на 2,6 працэнта.

У жніўні тэмпы росту заработнай платы ў сектары прадпрыемстваў запаволіліся ў параўнанні з ліпенем на 1 працэнт.

Найбольшая нестабільнасць узроўню заробкаў фіксавалася ў горназдабыўной прамысловасці і ў сельскай гаспадарцы, кажа Марта Пэтка-Загаеўская (Marta Petka-Zagajewska) з «PKO Bank Polski».

У іншых галінах рост заработнай платы стабілізуецца — паміж 5 і 7 працэнтамі. На думку эканамісткі, гэтая тэндэнцыя, хутчэй за ўсё, будзе працягвацца ў бліжэйшыя месяцы.

— Занятасць у сектары прадпрыемстваў працягвае зніжацца на 0,8 працэнта ў параўнанні з мінулым годам. Скарачэнне колькасці штатных пасад назіраецца ў пераважнай большасці галін прамысловасці. Найбольш рэзкае — у горназдабыўной прамысловасці. Таксама ёсць некалькі выключэнняў, напрыклад, занятасць расце ў сферы паслуг, — кажа Марта Пэтка-Загаеўская.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення тычацца кампаній, якія працаўладкоўваюць больш за 9 супрацоўнікаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі