Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча пачала пастаўляць сталь ва Украіну пасля разбурэння ўкраінскіх металургічных заводаў

05.11.2026 16:34
Раней украінскія вытворцы актыўна пастаўлялі арматуру ў Польшчу. За год, які папярэднічаў ліпеню 2025-га, аб'ём такіх паставак перавысіў 140 тысяч тон.
 .
Металургічны завод. Ілюстрацыйны здымак Shutterstock/industryviews

Польскія металургічныя прадпрыемствы пачалі экспартаваць сталь ва Украіну. Яшчэ нядаўна сітуацыя была супрацьлеглай: польскія вытворцы скардзіліся на вялікія аб'ёмы таннай украінскай прадукцыі, якая паступала на іх рынак.

Як паведамляе газета Puls Biznesu, кампанія Cognor ужо адправіла ва Украіну першыя невялікія партыі сталёвай арматуры. Паводле кіраўніка кампаніі Пшэмыслава Штучкоўскага, колькасць запытаў ад украінскіх пакупнікоў хутка расце.

Аднак прычына такога павароту трагічная. У выніку расійскіх удараў і разбурэнняў металургічных прадпрыемстваў Украіна страціла каля 60% даваенных вытворчых магутнасцяў і цяпер вымушаная імпартаваць сталь.

Раней украінскія вытворцы актыўна пастаўлялі арматуру ў Польшчу. За год, які папярэднічаў ліпеню 2025-га, аб'ём такіх паставак перавысіў 140 тысяч тон.

Цяпер польскія металургі разлічваюць на рост заказаў, асабліва ў сувязі з будучым аднаўленнем Украіны. Разам з тым эксперты папярэджваюць: павелічэнне экспарту можа прывесці да падаражэння сталі і скарачэння яе даступнасці на ўнутраным польскім рынку.

Цэны на арматуру ў Польшчы ўжо пачалі расці пасля некалькіх гадоў застою. Прадстаўнікі галіны спадзяюцца, што дадатковы попыт забяспечаць таксама новыя будаўнічыя праекты ў самой Польшчы.

эж