Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Штучны інтэлект пагражае заробкам юрыстаў у Польшчы, але іх паслугі не таннеюць

16.11.2026 14:56
Замест таго каб рыхтаваць карацейшыя і таннейшыя заключэнні, юрыдычныя фірмы пачалі ствараць яшчэ больш аб'ёмную дакументацыю.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Tung Nguyen from Pixabay/CC0

Штучны інтэлект змяняе працу юрыдычных фірмаў у Польшчы і ставіць пад пагрозу іх традыцыйную бізнес-мадэль. Аднак кліенты пакуль не адчулі эканоміі: паслугі юрыстаў таннейшымі не сталі.

Як піша польская газета Puls Biznesu, галоўная праблема для юрыдычных кампаній — пагадзінная аплата. Раней аналіз дакументаў займаў дзясяткі гадзін, за якія плаціў кліент. Цяпер штучны інтэлект выконвае значную частку гэтай працы значна хутчэй.

Асабліва заўважныя змены пры праверцы кампаній перад купляй або інвестыцыямі. ШІ здольны хутка аналізаваць вялізныя масівы кантрактаў. Больш за тое, прадпрыемствы з уласнымі юрыдычнымі аддзеламі могуць праводзіць такую праверку самастойна, звяртаючыся да знешніх кансультантаў толькі па канчатковае заключэнне. Пад найбольшай пагрозай апынуліся маладыя юрысты, якія раней выконвалі гэтыя працаёмкія заданні.

Выданне не выключае з'яўлення новых юрыдычных кампаній, пабудаваных вакол ШІ, з мінімальнай колькасцю супрацоўнікаў.

Але ёсць парадокс: прадукцыйнасць расце, а цэны паслуг не зніжаюцца. Замест таго каб рыхтаваць карацейшыя і таннейшыя заключэнні, юрыдычныя фірмы пачалі ствараць яшчэ больш аб'ёмную дакументацыю.

эж