Беларуская Служба

Старшыня Сэнату Польшчы: "Важней за ўсё развіццё дзяржавы"

29.08.2019 14:58
Станіслаў Карчэўскі кажа, што кіруючая партыя прадставіць сваю праграму на выбары 7 верасня.
Senat RP
Senat RPTWITTER.COM/SENAT RP

У выданні Dziennik Gazeta Prawna вялікае інтэрв’ю з кіраўніком Сэнату (вышэйшай палаты парламенту) Станіславам Карчэўскім. Гаворка ідзе між іншым пра змены ў судовай сістэме. Па словах Карчэўскага, палякі на кожнай сустрэчы звяртаюць увагу на неэфектыўнасць судоў і судовай сістэмы і неабходнасць гэта мяняць.

Старшыня згадвае пра выбары ў парламент (адбудуцца ў кастрычніку – нг). «Мы пакажам праграму 7 верасня, – кажа Карчэўскі. – Я спадзяюся, што грамадства высока ацэніць праграму і тое, што кіруючая партыя мяняе Польшчу. У нашай краіне людзям жывецца лепш, у нас высокі эканамічны рост, нізкае беспрацоўе, эмігранты вяртаюцца з-за мяжы, урад абяцае прыняць бездэфіцытны, збалансаваны дзяржбюджэт. Гэта вялікія дасягненні».

Ці ў будучыні роля Сэнату павінна памяняцца? «Неабходна гэтую тэму абмяркоўваць, але пакуль што нічога не зменіцца. Мы займаемся заканадаўствам, уводзім папраўкі і дапаўненні ў законапраекты, ладзім кантакты з палякамі замежжа, удзельнічаем у парламенцкай дыпламатыі, дзякуючы чаму ўзмацняем дзейнасць Польшчы на міжнароднай арэне», – адзначае старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі.

нг