Польскія гісторыкі ды палітыкі ацэньваюць тыя падзеі з перспектывы сённяшняга дня. Гучаць галасы занепакаення пра магчымасць новай вайны ў Еўропе.
У Варшаве ў нядзелю прайшлі памятныя ўрачыстасці, прысвечаныя гадавіне ІІ Усясветнай вайны. 80 год таму 1-га верасня гітлераўцы напалі на Польшчу. Гэты напад выклікаў вялізарную вайну, якая ахапіла ўсю Еўропу ды свет. Паводле падлікаў гісторыкаў з Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы, падчас ІІ Усясветнай вайны загінула 5 мільёнаў 900 тысяч палякаў.
На ўрачыстасцях у Варшаве сабраліся 250 замежных гасцей, у тым ліку 20 прэзідэнтаў. З прамовамі выступілі прэзідэнты Польшчы, Нямеччыны ды віцэ-прэзідэнт ЗША. Нямецкі прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штэйнмаер прызнаў адказнасць Нямеччыны за развязванне жудаснай вайны 80 год таму, якая забрала жыцці 50 мільёнаў чалавек. Ён заявіў, што тая вайна – гэта было нямецкае злачынства. Таксама нямецкі палітык выказаў словы павагі для палякаў, якія мужна змагаліся за свабоду, ушанаваў памяць ахвяраў.
- Не забывайма пра раны, якія немцы нанеслі палякам. Не забывайма пакуты польскіх сем'яў, гэтаксама як і адвагу польскіх змагароў. Мы ніколі гэтага не забудзем.
Польскі еўрадэпутат Здзіслаў Краснадэмбскі зазначыў, што словы нямецкага прэзідэнта – гэта поспех польскай гістарычнай палітыкі. Польскі ўрад сістэматычна нагадвае на міжнароднай арэне, што гэта не палякі пачалі ІІ Усясветную вайну, яны былі ахвярамі. Цяпер настаў час, каб за словамі пайшлі справы, зазначыў еўрадэпутат.
- Мне здаецца, што, па-першае, цяпер настаў перагляд пэўнага гістарычнага рэвізіянізму на чале з вядомым лозунгам «Нашыя маці ды нашыя бацькі». Гэта поспех польскай гістарычнай палітыкі. Пры гэтым, вядома словы я прэзідэнта годныя павагі, але калі паглядзець на канкрэтныя справу, тут ня бачна змены нямецкай пазіцыі. Няма крокаў далей.
Польскія каментатары заяўляюць, што пытанне разлічэння са спадчынай ІІ Усясветнай вайны будзе зачыненае разам з выплатай рэпарацыяў. Так былі міністра абароны Польшчы Ян Парыс заклікаў да вяртанне канфіскаванай гітлераўцамі маёмасці палякаў у Нямеччыне.
- Я спадзяюся, што маёмасць, якую канфіскавалі ў Саюза палякаў у Нямеччыне, будзе вернуты. Гэта ўсяго некалькі будынкаў, якія на падставе дэкрэту Гёрынга з 1940-га году былі канфіскаваныя, скрадзеныя. Па сённяшні дзень гэтыя будынкі не аддалі палякам у Нямеччыне. Гэта скандал, сённяшняя нямецкая дзяржава карыстаецца гітлераўскім заканадаўствам.
У сваю чаргу амбасадар Польшчы пры НАТО Томаш Шаткоўскі дадаў, што сёння сітуацыя Польшчы нашмат лепшая ў параўнанні з 1939-м годам. У тыя часы Польшчы была зажатая паміж двух таталітарных рэжымаў, якія вялі агрэсіўную палітыку. Сёння Нямеччына не мае намераў, а Польшча стала чальцом НАТО.
- НАТО – гэта не ідэальны хаўрус, дарэчы такіх няма, але лепшага не прыдумалі. За ўсю гісторыю чалавецтва не было так вялікага, інстытуцыянальнага саюзу, які дзейнічаў бы настолькі эфектыўна і паслядоўна, як Паўночнаатлантычны пакт.
Тым ня менш у Варшаве перакананыя, што сёння надалей існуюць пагрозы для бяспекі Польшчы. У першую чаргу яны сыходзяць ад новага расейскага імперыялізму. Таму прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў свет салідарная рэагаваць на гэтую пагрозу, памятаючы пра досвед падзей 80-ці гадовай даўніны.
- Гэта вялікі ўрок гісторыі, якая вучыць нас, што перад абліччам адкрытай агрэсіі, ці такой пагрозы трэба рашуча рэагаваць. Салідарнасць у сітуацыі такой пагрозы – гэта аснова рэгіянальнай і глабальнай бяспекі.
У Польшчы адзначылі 80 гадавіну пачатку ІІ Усясветнай вайны. Польскі ўрад змог нагадаць міжнароднай супольнасці: хто быў катам, а хто ахвярай у той вайне. Заклікае салідарызавацца перад пагрозай новага канфлікту.
Юры Ліхтаровіч