Беларуская Служба

У Аўстраліі здарылася другое на працягу тыдня смяротнае нападзенне акулы на чалавека

24.05.2026 11:02
Невядома, якога віду акула напала на чалавека.
. .
Акула. Ілюстрацыя.NNER/Shutterstock

На працягу аднаго тыдня ў Аўстраліі здарылася другое нападзенне акулы на чалавека, якое закончылася смерцю ахвяры. Мужчыне аказалі дапамогу, вылавіўшы яго з вады ля ўзбярэжжа Квінсленда, але раны, нанесеныя драпежнікам, аказаліся смяротнымі.

Прадстаўнік паліцыі, якога цытуе станцыя ABC, паведаміў, што на 39-гадовага мужчыну напала акула, калі ён плаваў каля Кенедзі-Шол, каралавага рыфа, размешчанага прыкладна ў 50 км ад мацерыка. Гэты раён папулярны сярод рыбакоў-аматараў і аквалангістаў.

Напады акул здараюцца, хаця і рэдка, на рыфах і плыткаводдзі ўздоўж узбярэжжа Квінсленда, штата на паўночным усходзе Аўстраліі.

Невядома, якога віду акула напала на чалавека.

Тыдзень таму 38-гадовы мужчына загінуў у выніку нападу акулы каля вострава Ротнэст ля ўзбярэжжа Заходняй Аўстраліі.

PAP/нг