Пра аптымізм пасля візіту Зяленскага ў Варшаву піша Dziennik Gazeta Prawna.
Новы прэзідэнт Украіны прыехаў у Польшчу ў суботу 31. жніўня. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, Зяленскі заявіў пра адмену мараторыя на эксгумацыю польскіх жаўнераў. Гэта павінна закончыць спрэчкі, якія працягваліся пры Парашэнку.
Кіраўнік кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што ўсе легальныя месцы паховін салдат Украінскай паўстанцкай арміі будуць упарадкаваны і ахоплены аховай, паколькі ў Польшчы дзейнічае закон аб ахове могілак і магіл.
Бакі дамовіліся таксама абмеркаваць помнік польска-украінскага прымірэння, які будзе ўсталяваны на мяжы абедзвюх краін.
Падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Маравецкім, Зяленскі запрасіў польскія кампаніі да ўдзелу ў адбудове Данецкай вобласці.
Адбыліся таксама сустрэчы ў больш шырокім фармаце – польскі, украінскі і амерканскі бакі падпісалі меманардум аб энергетычнай бяспецы рэгіёну і дамовіліся, што да 2021 году Польшча будзе пастаўляць Украіне 6 млн кубаметраў газу штогод.
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Данілюк, дарадчык прэзідэнта ЗША Джон Болтан, кіраўнік бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павэл Солёх ды яго беларускі адпаведнік Станіслаў Зась абмяркоўвалі пытанні бяспекі. Гэтая сустрэча стала найбольшай сенсацыяй варшаўскіх урачыстасцей з нагоды выбуху вайны.
Мінск застаецца ваенным саюзнікам Расіі, хаця захоўвае дыстанцыю адносна палітыкі Крамля да Украіны.
Маскве не спадабаўся допіс Болтана ў Твітэры, што «уся чацвёрка падзяляе боязі за стабільнасць у рэгіёне і гатовая замацоўваць суверэнітэт і бяспеку нашых народаў». – чытаем у публікацыі Dziennik Gazeta Prawna.
яс