Беларуская Служба

Палітычны землятрус у Грузіі

03.09.2019 12:34
Будучы прэм’ерам Бахтадзэ дэклараваў прыхільнасць еўраатлантычнай інтэграцыі і працяг эканамічных рэформаў.
 .
Сцяг Грузіі. Photo: Laila/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводе паведамленняў лакальнай прэсы, адыходзячага прэм’ера Мамуку Бахтадзэ на пасадзе можа замяніць міністр унутраных спраў Георгій Гахарі, піша Dziennik Gazeta Prawna.

36-гадовы Бахтадзэ кіраваў урадам Грузіі ад чэрвеня мінулага года. Пасля таго як, ён абвясціў аб сваёй адстаўцы, кіроўная партыя цягам двух тыдняў абавязана прадставіць кандыдатуру новага прэм’ера. Будучы прэм’ерам Бахтадзэ дэклараваў прыхільнасць еўраатлантычнай інтэграцыі і працяг эканамічных рэформаў.

У сваім надзвычай доўгім пасце ў сацыяльнай сетцы Facebook, у якім Бахтадзэ абвясціў аб сваёй адстаўцы, палітык патлумачыў, чаму адважыўся на такі быццам бы дзіўны крок. На думку прэм’ера, ён выканаў самыя важныя мэты, якія былі вызначаныя на пачатку ўрадавання. Таксама Бахтадзэ лічыць, што ён выканаў функцыю па вызначэнні стратэгіі развіцця краіны.

Аднак, сусветныя інфармацыйныя агенцтвы інакш тлумачаць адстаўку Бахтадзэ. Імаверна сыход з пасады быў выкліканы падзеннем асабістага рэйтынгу, аслабленнем нацыянальнай валюты і безумоўна чэрвеньскімі пратэстамі супраць, імкліва растучых, уплываў Расіі. Пра адстаўку прэм’ера Грузіі пісаў Dziennik Gazeta Prawna.

эж