Беларуская Служба

Да канца будучага тыдня амерыканскі Кангрэс павінен даць згоду на продаж самалётаў F-35

17.09.2019 12:46
32 самалёты F-35, адзін запасны рухавік, падрыхтоўка пілотаў ды тэхнічнага персаналу павінна каштаваць не больш за 6 млрд 500 млн долараў.
F-35
F-35eastnews.pl

Да канца будучага тыдня амерыканскі Кангрэс павінен даць згоду на продаж самалётаў F-35, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Паводле амерыканскага боку, 32 самалёты пятага пакалення F-35, адзін запасны рухавік, а таксама лагістычная падтрымка і падрыхтоўка пілотаў ды тэхнічнага персаналу павінна каштаваць не больш за 6 млрд 500 млн долараў. Цяпер Варшава чакае адказу амерыканскага Кангрэса, таму што кожны кантракт па продажы ўзбраення павінен зацвердзіць парламент ЗША.

Паводле польскіх экспертаў, згаданая сума – максімальная, даражэй за самалёты польскі бок не заплаціць. Да гэтага трэба толькі дадаць 23% ПДВ, таму што хоць самалёты і купляе дзяржава, то і так павінна заплаціць падатак. Акрамя таго, прыйдзецца стварыць новы аэрадром для базіравання машын альбо мадэрнізаваць існуючыя. У якасці варыянтаў называецца будаўніцтва аэрадрома каля гарадка Новэ Мяста альбо мадэрнізацыя аб’ектаў у Мінску Мазавецкім ці Мальборку. Паводле ацэнак, кошт інвестыцыі складзе каля 250 тыс. долараў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс