Беларуская Служба

НАТА залічвае космас да абшараў ваенных дзеянняў

20.11.2019 15:57
«Ключавым прадметам касмічнай спрэчкі з’яўляюцца карысныя выкапні Месяца».
Аўдыё
  • У той час калі КНР і Расіі ўжо валодаюць пэўнай ваеннай касмічнай інфраструктурай, НАТА толькі пачынае кваліфікаваць космас, як чарговы абшар ваенных дзеянняў
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/mwreck

Міністры замежных справаў краінаў-удзельніц ваенна-палітычнага блоку НАТА сёння праводзяць працоўную сустрэчу ў штаб-кватэры альянсу ў Бруселю. Саміт папаходзіць на фоне скандальных заяваў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона аб Пятым артыкуле паўночнаатлантычнай дамовы.

Паўночнаатлантычны Альянс пасатаў з мэтай абароны заходніх капіталістычных краінаў ад магчымага нападу савецкага блоку. Цягам Халоднай вайны патрэба краінаў Заходняй Еўропы ў НАТА была відавочнай. Аднак пасля таго, як усе чальцы было Варшаўскай Дамовы, як адзін шпарка ўступілі ў Паўночнаатлантычны альянс, а Расія дэкларавала адмову ад неаімперыялістычных амбіцый, існаванне НАТА ўжо не выглядала, як вострая неабходнасць.

Усё пачало змяняцца пасля агрэсіі Расіі супраць Грузіі ў 2008 годзе і анексіі Крыму ў 2014 годзе. Знешняя пагроза напоўніла альянс новай жыццёвай сілай. Асабліва гэты тачыцца краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, менавіта краіны гэтага рэгіёна маюць самы багаты вопыт дачыненняў з расійскім імперыялізмам у розных яго праявах.

У той час калі Польшча намагаецца стаць апірышчам альянсу ва Усходняй Еўропе, а Румынія імкнецца дасягнуць статуса асноўнага хаўрусніка ЗША ў Чарнаморскім рэгіёне, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у інтэрв'ю брытанскаму выданню «The Economist» падрывае асноўны прынцып НАТА, а менавіта дзеянне яго Пятага артыкула.

Тут варта нагадаць, што Артыкул 5 Паўночнаатлантычнай дамовы прадугледжвае стварэнне сістэмы калектыўнай абароны: бакі пагаджаюцца, што ўзброены напад на адну ці некалькі краін-удзельніц будзе разглядацца як напад на іх усіх. Эмануэль Макрон катэгарычна заявіў, што Еўропа не можа разлічваць на Злучаныя Штаты ў пытаннях бяспекі.

Сёння ў Бруселі міністры замежных спраў 29 краінаў удзельніц Альянсу ў тым ліку абмяркоўваюць і заявы французскага лідара. Раней генеральны сакратар Альянсу станоўча не пагадзіўся з заявамі прэзідэнта Францыі. Енс Столтэнберг заявіў, што нягледзячы на пэўныя рознагалоссі саюз моцны.

Падобным чанам напярэдадні сустрэчы міністраў замежных спраў адрэагавала і амбасадар ЗША пры НАТА Кэй Бэйлі. Дыпламат паведаміла, што ўдзел Злучаных Штатаў у альянсе з’яўляецца пэўным, і абарона ў рамках Артыкула пятага будзе гарантаваная.

Апроч дэкларацый прыхільнасці да дзеяння Пятага артыкула на сённяшняй сустрэчы кіраўнікоў дыпламатый краінаў НАТА будзе дасягнутае важнае фармальнае паразуменне.

Гаворка ідзе аб тым, што Паўночнаатлантычны альянс прызнае касмічную прастору потым абшарам ваенных дзеянняў. Варта пералічым чатыры абшары ваенных дзеянняў паводле класіфікацыі НАТА: суша, вада, паветра і, нядаўна дадзеная, кіберпрастора. На сённяшняй сустрэчы да гэтага ліку будзе далучаны космас.

Кандыдат навук, палітолага Агнешка Брыц з Універсітэту імя Мікалая Каперніка, што ў Торуні, патлумачыла Польскаму радыё, чым выкліканы такі крок НАТА:

-Пакрысе, пакрысе наступае прагрэс і вельмі добра! Аднак, можна здзівіцца, чаму ж так позна? Чаму НАТА не прыняла адпаведныя захады, калі асноўныя канкурэнты альянсу – Кітай і Расія пачалі актыўна развіваць мілітарныя касмічныя сістэмы.

Нядаўна прэзідэнт Макрон гаварыў пра смерць «мазгоў НАТА». Цяпер мы маем чарговы доказ таму, што з справы з Паўночнаатлантычным альянсам абстаяць не так кепска, як магло падавацца. Хаўрус ператраваў некалькі крызісаў, але ён не знаходзіцца ў стане клінічнай смерці. НАТА мае клопаты з прыняццем рашэнняў. Але, калі яны ўжо прынятыя, рашэнні выконваюцца старанна ў вельмі зацята.

Мне падаецца, калі космас залічаць чарговым абшарам вядзення баявых дзеянняў, Альянс зробіць вялікі прагрэс у кірунку абароназдольнасці на зямной арбіце.

У сваю чаргу прафесар Пётр Грахмальскі звярнуў увагу на дасягненні КНР у ваенным асваенні космасу.

-Варта аддаць належнае кітайскім дасягненням. Яны крочаць паволі, але невыпадкова ключавая ракета іх арсеналу называецца «Доўгі марш». Зараз яны тэстуюць дзве касмічныя станцыі, рыхтуецца да пабудовы касмічнай станцыі, падобнай на расійскі «Мір», яна будзе называцца «Палац нябёсаў».

У чым тут справа, трэба гэта дакладна прагаварыць. Ключавым прадметам касмічнай спрэчкі з’яўляюцца карысныя выкапні Месяца. Адсюль вынікаюць такія шпаркі дзеянні кітайцаў па асваенні Месяца.

У той час калі КНР і Расіі ўжо валодаюць пэўнай ваеннай касмічнай інфраструктурай, НАТА толькі пачынае кваліфікаваць космас, як чарговы абшар ваенных дзеянняў. Магчыма прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон часткова меў рацыю, сцвярджаючы факт смерці «мазгоў НАТА», бліжэйшы час гэта пакажа.

PR/эж