Беларуская Служба

Турэцкі шантаж б'е па Польшчы

27.11.2019 12:42
У выпадку, калі НАТА не залічыць курдскія баявыя суполкі да ліку тэрарыстычных арганізацыі, Турэччына заблакуе ўсе планы блоку па абароне Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі ад магчымай расійскай агрэсіі.
  . .
Прэзідэнт Турэччыны Р. Т. Эрдаган PAP/EPA/TURKISH PRESIDENT PRESS OFFICE/ MUSTAFA KAMACI HANDOUT

Праз тыдзень у Лондане адбудзецца юбілейны саміт Паўночнаатлантычнага альянсу, які прымеркаваны сямідзесяцігоддзю стварэння блоку. Напярэдадні такой знакавай падзеі Турэччына ў адкрытую шантажуе сваіх бліжэйшых хаўруснікаў, піша Dziennik Gazeta Prawna.

Ультыматум Анкары вельмі празрысты. У выпадку, калі НАТА не залічыць курдскія баявыя суполкі да ліку тэрарыстычных арганізацыі, Турэччына заблакуе ўсе планы блоку па абароне Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі ад магчымай расійскай агрэсіі. Без прыняцця агульных планаў абароны ад магчымай агрэсіі, дзейнасць НАТА ў Польшчы і прыбалтыйскіх рэспубліках будзе ўскладнена.

Былы камандуючы сухапутных войскаў Польшчы Вальдэмар Скшыпчак, у размове з выданнем, заявіў, што НАТА не павінна падавацца на шантаж Турэччыны. Аднак праблема заключаецца ў тым, што з ваеннага пункту гледжання Анкара не патрабуе НАТА, але ў выпадку Альянсу, Анкара яму надзвычай патрэбна – дадаў польскі вайсковы.

У сваю чаргу адна з крыніцаў выдання Dziennik Gazeta Prawna у польскім міністэрстве замежных спраў паведаміла, што такое стаўленне да НАТА Турэччына дэманструе ўжо не ўпершыню. Дыпламат падкрэсліў, што ўвесь час, калі гаворка ідзе пра ўзмацненне ўсходняга флангу НАТА, Анкара выстаўляе ўмовы і пагражае супрацівам.

Турэччына лічыць тэрарыстамі Атрады народнай самаабароны сірыйскіх курдаў. Менавіта гэтыя баявыя арганізацыі адыгралі ключавую ролю ў знішчэнні Ісламскай дзяржавы. У выніку шчыльнай вайсковай супрацы з ЗША Атрады народнай самаабароны перамаглі ІД.

З гэтае прычыны ніводная краіна-чалец НАТА не зможа залічыць баявыя фармаванні курдаў да ліку тэрарыстычных арганізацый. Напярэдадні свайго 70-гадовага юбілею НАТА перажывае сапраўдны крызіс, пакуль невядома якім чынам блок адкажа на гэта. Пра турэцкі шантаж Паўночнаатлантычнага альянсу пісала выданне Dziennik Gazeta Prawna.

эж