Беларуская Служба

Дзень вялікага аб'яднання Румыніі: свята або траўма

10.12.2019 13:19
Для румынаў – гэта вялікая свята, аднак для іх суседзяў – вугорцаў – дзень вялікай трагедыі, яны назаўжды страцілі Сяміграддзе. 
Flaga na siedzibie rumuńskiego parlamentu
Flaga na siedzibie rumuńskiego parlamentuShutterstock/MoiraM

1 снежня румыны адзначылі Дзень абʼяднання дзяржавы, менавіта 1 снежня 1918 годза да Каралеўства Румыніі была далучана Трансільванія. Асаблівая ўвага надавалася гэтаму дню летась, калі святкавалася стагоддзе далучэння рэгіёну, піша тыднёвік Sieci.

Для румынаў – гэта вялікая свята, аднак для іх суседзяў – вугорцаў– дзень вялікай трагедыі, яны назаўжды страцілі Сяміграддзе. Нічога дзіўнага няма ў тым, што ніводзін прадстаўнік Вугоршчыны ніколі не з’явіўся на гэтым свяце. Дзень вялікага аб’яднання Румыніі быў зацверджаны парламентам ў 1990 годзе.

Сёлета адзначэнне галоўнага дзяржаўнага свята адбывалася на фоне чарговага абвастрэння ў адносінах паміж Бухарэстам і Будапэштам. Нядаўна галасамі Сацыял-дэмакратаў і Партыі народнага руху парламенцкая камісія Румыніі па пытаннях адміністрацыі прыняла прапанову зацвярджэння чарговага дзяржаўнае свята – 4 чэрвеня.

4 чэрвеня 1920 года быў падпісаны Трыянонскі дагавор – самая трагічная старонка ў гісторыі вугорскага народу. Паводле рашэння краінаў-пераможцаў Першай сусветнай вайны, тагачасная Вугоршчына страціла 7/8 сваёй тэрыторыі і 1/3 мадзьярскага насельніцтва.

Калі парламент Румыніі канчаткова прагаласуе за дадзеную прапанову – новая свята румынаў упершыню будзе адзначана ў сотую гадавіну падпісання Трыянонскага дагавору. Вугорцы справядліва ўспрынялі такі крок румынаў, як правакацыю. На шчасце, новы прэм’ер Румыніі Людовік Орбан не з’яўляецца прыхільнікам ідэі пагаршэння адносінаў з Вугоршчынай. Пра тое, як справы даўно мінуўшых дзён цяперака вызначаюць паміж цэлымі народамі пісаў тыднёвік Sieci.

эж