X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Уладзімір Пуцін думае, як, страціўшы ўладу, яе захаваць

16.01.2020 15:20
Адстаўка ўраду Дзмітрыя Мядзведзева і заявы пра змены канстытуцыі – гэта, паводле часткі расійскіх палітолагаў, падрыхтоўка да «перадачы ўлады».
Аўдыё
Уладзімір ПуцінPAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

У каментарах, апублікаваных незалежнымі расійскімі СМІ, паўтараецца меркаванне, што Уладзімір Пуцін пасля цяперашняга прэзідэнцкага тэрміну ў 2024 годзе не захоча аддаць улады.

Дзмітры Мядзведзеў падаў у адстаўку пасля таго, як Уладзімір Пуцін заявіў пра грунтоўныя змены ў канстытуцыі. Частка расійскіх палітолагаў падазрае, што ў Крамлі рыхтуюцца розныя варыянты палітычных і праўных змен, якія дадуць магчымасць Пуціну кіраваць, а Дзмітрый Мядзведзеў застанецца самым важным і самым лаяльным супрацоўнікам прэзідэнта Расіі.

Гісторык і апазіцыйны палітык Уладзімір Рыжкоў звяртае ўвагу, што Уладзімір Пуцін публічна абяцаў Мядзведзеву пасаду намесніка кіраўніка Рады бяспекі. Паводле апазіцыянера, Дзмітры Мядзведзеў атрымае паўнамоцтвы намесніка прэзідэнта. І хоць у канстытуцыі няма такога запісу, то ў рэчаіснасці ён будзе віцэ-прэзідэнтам Расіі:

- Тое, што ён зрабіў Мядзведзева намеснікам Рады бяспекі, сказала элітам дакладна: Мядзведзеў не чыноўнік Рады бяспекі, а мой намеснік. Мядзведзеў фактычна намеснік прэзідэнта, а іншых намеснікаў у яго няма.

Карэспандэнт Польскага радыё ў Маскве і аўтар некалькіх кніг пра Расію Мацей Ястшэмбскі кажа, што каментары да сітуацыі розныя. Адныя гавораць пра тое, што змены былі абавязковыя. Іншыя кажуць, што службовыя адносіны паміж Пуціным і Мядзведзевым былі няпростыя і нехта павінен быў быць прынесены ў ахвяру.

Усё ж Мацей Ястшэмбскі прытрымліваецца версіі апазіцыі аб падрыхтоўцы да захавання ўлады:

- Змены, пра якія ўзгадваў Уладзімір Пуцін, звязаныя з трыма магчымымі сцэнарамі. Першае, гэта ўзнікае нейкая рада, палітычная структура, якая мае ўплыў на ўсе іншыя органы ўлады. Яе ўзначальвае Уладзімір Пуцін, а новая канстытуцыя яму гэта дазволіць зрабіць. Магчыма, Пуцін думае пра ўзмацненне ролі парламенту, бо хоча стаць на чале Думы ці нейкай іншай структуры. Гэта другая магчымасць. Трэцюю магчымасць адмаўляў сам Пуцін, усе расійскія палітолагі казалі, што Пуцін не пойдзе на чарговую замену прэзідэнт-прэм’ер. Але, магчыма, перабудаваўшы паўнамоцтвы, дадаўшы прэстыжу і ўлады прэм’еру, Уладзімір Пуцін чарговы раз зойме пасаду прэм’ера. І будзе мець значна большы ўплыў на дзяржаву.

Спецыялістка па ўсходніх пытаннях Польскага інстытуту міжнародных спраў Анна Марыя Дынэр не выключае, што Расія пойдзе па сцэнары Казахстану, дзе Назарбаеў фармальна не з’яўляецца прэзідэнтам, але фактычна надалей кіруе краінай:

- Я б гэта не выключыла. Мне здаецца, што правяраюцца розныя сцэнары перадачы ўлады. Крэмль напэўна праверыць рэакцыі. Многія мяркуюць, што новы прэм’ер рыхтуецца на пераемніка. І гэтая версія з’яўляецца праўдападобнай. Але ў Пуціна сапраўды ёсць праблема. З аднаго боку, бачна, што ён ужо сапраўды стомлены выконваннем сваіх функцый, а ён кіруе 16 гадоў, будучы фактычна пры ўладзе 20 гадоў, а яшчэ чатыры гады перад ім. Яму будзе 72 гады. У сваю чаргу я перакананая, што Пуцін з канцом прэзідэнцкага тэрміну паўнамоцтваў не адмовіцца ад улады. Ён надалей будзе хацець фармаваць палітычную сістэму краіны. Думаю, ён думае, як запэўніць сабе далейшую ўладу без змены канстытуцыі і без неабходнасці далей заставацца на пасадзе прэзідэнта.

Апазіцыя папярэджвае, што падрыхтаваныя Крамлём папраўкі ў канстытуцыю дазволяць цяперашняму прэзідэнту кантраляваць сітуацыю ў Расіі. Блізкі супрацоўнік забітага Барыса Нямцова Ілля Яшын яшчэ раней казаў, што Пуцін не захоча аддаць сваёй улады:

- Такія лідары, як Пуцін, па добрай волі самі не сыходзяць. Пуціну ўжо даўно пара на пенсію, ён ужо не малады, відавочна стаміўся, відавочна завёў краіну ў тупік. Калі б Пуцін пагадзіўся мірна сысці і перадаць уладу ў выніку выбараў чалавеку, які прыйдзе замест яго, не было б ніякай праблемы. Але Пуцін баіцца перамен. Ён баіцца страціўшы палітычную ўладу страціць усё.

Сёння расійскі парламент зацвердзіў на пасадзе прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна. Расійскія СМІ пішуць, што 53-гадовы Мішусцін, як навуковец, эксперт і чыноўнік, спецыялізуецца ў падатковым заканадаўстве. Паводле следчага парталу The Bell, падатковыя службы пад яго кіраўніцтвам атрымалі самую сучасную тэхніку і тэхналогіі, неабходныя для эфектыўнага сцягвання падаткаў.
Фонд па барацьбе з карупцыяй Аляксея Навальнага звярнуў увагу на вельмі высокія даходы жонкі новага кіраўніка ўраду. Апазіцыянеры падкрэсліваюць, што невядома, якія інтарэсы вядзе жонка прэм’ера.

ав


ав